Вы тут

У Гродне на адным участку з губернатарам прагаласаваў 100-гадовы жыхар горада


Многія, хто прыйшоў на участак № 6 абласнога цэнтра, не толькі выканалі свой грамадзянскі абавязак, але і змаглі паслухаць канцэрт, які падрыхтавалі вучні Гродзенскай гарадской гімназіі. Дарэчы, гэтая ўстанова, дзе размясціўся адзін з выбарчых участкаў, сёлета адзначае 80-цігадовы юбілей.


Для старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра КРАЎЦОВА выбары не проста свята, гэта яшчэ і адказная кампанія, якая накіравана на развіцце грамадства. У вобласці праведзена значная падрыхтоўчая работа, створана 13 выбарчых акругаў, 669 участкаў. Каля 7 тысяч членаў камісій прызваны забяспечыць арганізаваныя і бяспечныя выбары.

«Спадзяюся, што мы сення выбярэм дастойных прадстаўнікоў у парламент, іх у нас будзе 13 чалавек, якія дапамогуць вырашаць многія праблемы, каб не адставаць ад часу, бо свет няспынна ідзе наперад, — падкрэсліў Краўцоў. — Я выбраў таго чалавека, якога я ведаю, у кім упэўнены. Трэб ўдасканальваць законы, дапамагаць развівацца краіне і ведаць праблемы тых рэгіёнаў, адкуль яны абраны».

Галасуе Сямён Падафёдаў – 100 гадовы жыхар.

На гэтым участку члены камісіі прывіталі і найстарэйшага выбаршчыка — 100-гадовага Сямена Феафанавіча Падафёдава. Франтавіка і філосафа ведаюць многія гродзенцы, ён стаяў ля вытокаў стварэння Гродзенскага медыцынскага універстітэта, доўгі час працаваў выкладчыкам. Ветэрана часта можна сустрэць на гарадскіх вуліцах, куды ён выходзіць на шпацыр. Ні адны выбары не абдыходзяцца без удзелу франтавіка.

«Гэта важная падзея ў жыцці краіны, горада. Ад таго, які будзе парламент, залежыць і наша жыццё, таму кожны з нас прыходзіць, каб аддаць свой голас за тых, хто гатовы працаваць не толькі на сучаснасць, але і на будучыню», — вызначыў сваю пазіцыю найстарэйшы выбаршчык.

Што датычыць асобы дэпутата, многія выбаршчыкі хочуць бачыць у ім чалавека з актыўнай пазіцыяй, які добра зарэкамендаваў сябе ў калектыве, сапраўдны гаспадар, можа ўносіць свае прапановы і адстойваць іх. Як зазначыла гараджанка Ірына Пятроўна, ёй да спадобы людзі, якія знайшлі сваё месца ў жыцці, прафесіяналы, а вось беспрацоўныя кандыдаты, на яе думку, маюць вельмі мала шанцаў на мандат дэпутата. Бо варта паказаць, што ты сам зрабіў у жыцці, а не проста расказваць, як трэба жыць. Між тым у рэгіёне даволі высокі конкурс у ніжнюю палату парламента — амаль пяць чалавек на месца.

На выбарчым участку быў арганізаваны выязны гандаль, а вучні гімназіі падрыхтавалі для ўсіх прысутных канцэрт з удзелам узорных музычных калектываў школы, адных толькі інструментальных нумароў каля 30. У гімназіі тры узорных калектыва, у тым ліку ансамбль скрыпачоў. Праграма доўжылася тры гадзіны.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?