Вы тут

Паднябесная пакарае Марс


Кітай паспяхова выканаў эксперымент па пасадцы касмічнага зонда.


Кітай паспяхова выканаў эксперымент, які сімулюе працэсы лунання над паверхняй, пазбягання перашкод і спускання для пасадкі на Марс касмічнага зонда, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Эксперымент быў праведзены на выпрабавальнай пляцоўцы, размешчанай у павеце Хуайлай правінцыі Хэбэй на поўначы Кітая. Дадзеная пляцоўка таксама з’яўляецца самай буйной у Азіі, прызначанай для правядзення выпрабаванняў пасадак на нябесныя целы.

Кітай налета плануе адправіць зонд на Марс для таго, каб выканаць у адной місіі такія задачы, як рух па арбіце, здзяйсненне пасадкі і перасоўванне па паверхні планеты, паведаміла Дзяржаўнае касмічнае ўпраўленне. Здзяйсненне бяспечнай пасадкі на паверхню Марса з’яўляецца самым вялікім выклікам пры рэалізацыі гэтай місіі.

У ходзе эксперыменту ўдалося сімуляваць гравітацыю Чырвонай планеты, якая эквівалентная прыкладна адной трэці гравітацыі Зямлі. Паслы і дыпламаты з 19 краін, у тым ліку Францыі, Італіі, Бразіліі, а таксама прадстаўнікі Еўрапейскага Саюза, Афрыканскага Саюза і Азіяцка-Ціхаакіянскай арганізацыі па касмічным супрацоўніцтве былі запрошаны для прагляду эксперыменту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».