Да 2023-га расходы Кітая на гэтыя тэхналогіі перавысяць 2 мільярда долараў.
Выдаткі Кітая на блокчэйн-тэхналогіі будуць хутка расці і да 2023-га перавысяць 2 мільярда долараў. Такі прагноз утрымліваецца ў дакладзе, апублікаваным вядучым сусветным пастаўшчыком інфармацыі і кансультацыйных паслуг IDC, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У перыяд 2018-2023 гадоў сукупны сярэднегадавы тэмп росту выдаткаў Кітая на блокчэйн-тэхналогіі дасягне 65,7 працэнта, прагназуе IDC. Сёлета большая частка адпаведных выдаткаў скіравалася ў банкаўскі сектар, таксама сярод лідараў — дыскрэтная вытворчасць, рознічны продаж, прафесійныя паслугі і апрацоўчая прамысловасць.
Як трансфармацыйная тэхналогія з нязменным запісам дадзеных, якія можна выкарыстоўваць і якімі можна абменьвацца ўнутры дэцэнтралізаванай і агульнадаступнай сеткі, блокчэйн мае розныя сцэнарыі прымянення, у тым ліку ў галіне крыптавалюты. Вышэйшае кіраўніцтва Кітая падкрэсліла яго важнасць у новым раўндзе тэхналагічных інавацый і прамысловай трансфармацыі. Такая пазіцыя несумненна падштурхне прымяненне блокчэйн-тэхналогіі і павысіць рост выдаткаў у гэтым сектары, лічыць даследчык з IDC Сюэ Юй.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!