Вы тут

Рыс па малекулах


У Кітаі стварылі базу дадзеных для малекулярнай селекцыі рысу.


Кітайскія даследчыкі распрацавалі базу дадзеных для малекулярнай селекцыі рысу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Па меры развіцця тэхналогіі секвеніравання геному назапасілася вялікая колькасць геномных і фенатыпічных дадзеных аб сельскагаспадарчых культурах. Інтэграцыя і глыбокая апрацоўка гэтых дадзеных — ключ да селекцыі сельскагаспадарчых культур, паведамілі ў Інстытуце генетыкі і біялогіі развіцця Акадэміі навук Кітая. Дасягненне кітайскіх навукоўцаў апублікавана ў навуковым часопісе Nucleic Acids Research.

База дадзеных, распрацаваная ў гэтым інстытуце, змяшчае вялікую колькасць дадзеных аб ресеквеніраванні геному, генетычных рэсурсах і анатацыю 13 тыс. геномаў рысу, якія, галоўным чынам, звязаныя з паляпшэннем якасці збожжа, устойлівасцю да хвароб і высокай ураджайнасцю. Гэта таксама прадастаўляе перадавыя анлайнавыя інструменты для генетычнага скрынінга, індывідуальнага параўнання і аналізу варыяцый.

Даследаванне, як паведамляецца, стварае перадумовы для стварэння базы дадзеных для малекулярнай селекцыі і іншых відаў сельскагаспадарчых культур, такіх як соя, пшаніца і кукуруза.

Фота: russian.cri.cn

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».