Вы тут

У другой палове тыдня — мокры снег і слабы галалёд


У першыя дні тыдня яшчэ захаваецца цёплае сырое надвор'е з тэмпературным фонам, амаль на 4—6 градусаў вышэйшым за кліматычную норму. Але потым тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам перыферыі антыцыклону з цэнтрам над поўначчу Еўрапейскай Расіі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Да канца рабочага тыдня ў краіне тэмпературны фон панізіцца і наблізіцца да кліматычнай нормы. А пакуль дождж і імжа. У сераду будзе без істотных ападкаў, толькі ўначы і раніцай па паўднёвым усходзе краіны пройдзе невялікі дождж. Уначы і раніцай месцамі туман. Уначы — ад плюс 1 да плюс 7 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях будзе ад нуля да мінус 2 градусаў. Удзень чакаецца 2—9 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 11 градусаў. Не чакаецца істотных ападкаў і ў чацвер. Уначы і раніцай будзе слабы туман. Удзень месцамі парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да плюс 7 градусаў, толькі ўначы па ўсходзе краіны яна панізіцца да мінус 1—3 градусаў, а ўдзень па паўднёвым захадзе будзе 8—9 цяпла.

Арктычны антыцыклон пачне раскручваць сваю халодную моц у пятніцу. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па крайнім захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Магчымы слабы галалёд. Увага! У ноч на пятніцу будзе ўжо да 8 градусаў марозу, а па ўсходзе пры праясненнях да мінус 9—10 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 4 градусаў да 2 градусаў цяпла, у заходніх раёнах краіны будзе крыху цяплей — уначы ад нуля да плюс 3 градусаў, удзень — 3—5 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу абыдзецца без ападкаў. Уначы — 1—8 марозу, па ўсходзе пры праясненнях паветра астудзіцца да мінус 9—10 градусаў, удзень чакаецца ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, у заходніх раёнах краіны ўначы будзе ад нуля да плюс 2 градусаў, удзень — ад плюс 2 да плюс 5 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: idoorway.mirtesen.ru

Загаловак у газеце: Вецер з Арктыкі падрыхтуе нас да зімы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Навукоўцы звяртаюцца да кіраўніцтва абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх арганізацый, усіх зацікаўленых грамадзян з просьбай разгарнуць работу па зборы ўспамінаў і фатаграфій удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны.

Грамадства

Зіновій Прыгодзіч. Успаміны пра архітэктара Леаніда Левіна. Пайшоў, каб застацца...

Зіновій Прыгодзіч. Успаміны пра архітэктара Леаніда Левіна. Пайшоў, каб застацца...

З Леанiдам Левiным, славутым нашым архiтэктарам, мяне пазнаёмiў Генадзь Бураўкiн — яго даўнi, харошы сябра.

Грамадства

«Дзякуй участковаму — ён нас добра беражэ». Як міліцыя праводзіць прафілактычны рэйд падчас сітуацыі з каранавірусам

«Дзякуй участковаму — ён нас добра беражэ». Як міліцыя праводзіць прафілактычны рэйд падчас сітуацыі з каранавірусам

«Без мiлiцыi мы нiяк», — рэзюмаваў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з мiнiстрам унутраных спраў Юрыем Караевым, маючы на ўвазе сiтуацыю з каранавiрусам. 

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.