Вы тут

Героям пакланіцца да зямлі


У Беларусі прадаўжаецца  маштабны міжнародны  патрыятычны праект  “На славу агульнай Перамогі”


Удзельнікі акцыі ў адным з храмаў Віцебска

З розных месцаў Бацькаўшчыны прыходзяць весткі пра тое, як урачыста, з правядзеннем масавых імпрэзаў, з удзелам школьнікаў, моладзі, ветэранаў разгортваецца патрыятычны праект. Ён прысвечаны 75-годдзю Перамогі. Цяпер, пакуль не насталі халады, ідзе збор зямлі ў капсулы з месцаў воінскай славы, магіл герояў, месцаў пахаванняў бязвінных ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Рыхтуюцца й гістарычныя даведкі пра тыя месцы.

Для чаго тое робіцца? Як вядома, у беларусаў спрадвеку шануюць месцы гістарычнай памяці, магілы продкаў. Зямля з месцаў воінскай славы, гібелі мірных людзей, увогуле зямля з Радзімы — гэта, паводле нашых вераванняў, святыня. У канцэпцыі акцыі памяці чытаем: “Пакуль час не сцёр падзеі й даты, гэтую зямлю збіраюць у адной прасторы крыпты Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяры, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, у Мінску — для вечнай малітоўнай памяці. Такім чынам будуць уз’яднаныя ў народнай памяці ўсе, хто змагаўся плячом да пляча, здабываючы агульную для ўсіх Перамогу ў розных пунктах баявых дзеянняў Вялікай Айчыннай вайны”.

Палатняныя мяшочкі з зямлёй

І з роднай мне Ляхавіччыны на пачатку верасня паведамілі: у аграгарадках Падлессе, Жарабковічы ды іншых прайшлі памятныя мітынгі. Потым у раённай газеце “Ляхавіцкі веснік” прачытаў, што сімвалічныя жменькі зямлі з 39 воінскіх пахаванняў з тэрыторый сельсаветаў, райцэнтра збіраюцца ў спецыяльныя мяшочкі, перадаюцца ў райваенкамат. Як і звесткі пра месцы пахаванняў ды ўнёсак мясцовых жыхароў у Перамогу. Мне ж помніцца, як піянерамі, потым і камсамольцамі разам з аднакласнікамі мы стаялі ў ганаровай вахце напярэдадні Дня Перамогі пры помніку на могілках у Жарабковічах. Там на гранітнай пліце выбіты словы “Вечная слава Патрыётам” і прозвішчы чатырнаццаці расстраляных мясцовых жыхароў.

Колькі такіх памятных месцаў па Беларусі! Кожны, пэўна, згадае нешта падобнае. Мы памятаем!

Рыгор Гарэшка

Фота БЕЛТА

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.