Вы тут

Даходы мінчан у гэтым годзе ў параўнанні з мінулым выраслі амаль на 15%


У студзені-верасні 2019 года агульны аб'ём грашовых даходаў насельніцтва сталіцы склаў 19,2 млрд рублёў і ў параўнанні са студзенем-вераснем 2018 года павялічыўся на 14,8%. Пры гэтым рост спажывецкіх цэн на тавары і паслугі за гэты перыяд склаў 5,8%, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска, піша агенцтва "Мінск-Навіны".


Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя з улікам індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) за 9 месяцаў 2019 года склалі 108,3% да ўзроўню студзеня-верасня 2018 года.

Грашовыя даходы мінчан у разліку на душу насельніцтва склалі 1 069,6 рубля ў месяц і павялічыліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 14,3%. Такім чынам, гэты паказчык у 2,9 разы перавысіў мінімальны спажывецкі бюджэт, а бюджэт пражытачнага мінімуму - у 4,7 разы.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў насельніцтва Мінска ў студзені-верасні 2019 года аплата працы займае 69,2%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,9%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і інш.) - 16,5%, даходы ад уласнасці (працэнты па дэпазітах, дывідэнды і інш.) - 3,8%, іншыя даходы - 2,6%.

Прэв'ю: kp.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.