Вы тут

Віктар Лукашэнка абраны першым віцэ-прэзідэнтам НАК


На Алімпійскім сходзе НАК быў вырашаны шэраг арганізацыйных пытанняў. 


У прыватнасці, са складу Нацыянальнага алімпійскага камітэта былі выведзены 29 членаў, якія страцілі свой статус, і на іх месца аднагалосна абраныя новыя члены ў адпаведнасці з рэкамендацыямі грамадскіх аб’яднанняў і фізкультурна-спартыўных арганізацый. 

«Мы тут дзейнічаем стандартна. У нас ужо традыцыя ўсталявалася, хто можа быць членам НАК, — заўважыў Прэзідэнт. — Калі нехта страціў свае сувязі з НАК, яны выходзяць з гэтай арганізацыі, а тыя, хто прыйшоў на іх месца, уключаюцца ў склад». 

Два члены НАК, якія выйшлі з дзеючага складу, — Мікалай Ананьеў і Леанід Тараненка — былі абраныя Ганаровымі членамі Нацыянальнага Алімпійскага камітэта. 

На Алімпійскім сходзе таксама быў перагледжаны асабовы склад віцэ-прзідэнтаў НАК. Выканкам Нацыянальнага Алімпійскага камітэта прапанаваў скараціць колькасць віцэ-прэзідэнтаў гэтай арганізацыі да двух і абраць першым віцэ-прэзідэнтам Віктара Лукашэнку, члена Цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, віцэ-прэзідэнтам — Дзмітрыя Даўгалёнка, алімпійскага чэмпіёна, начальніка аддзела НАК, віцэ-прэзідэнта Беларускай асацыяцыі каноэ. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Віктар Лукашэнка — гэта не проста памочнік Прэзідэнта па Нацыянальнай бяспецы (пасада, якую той займае. — «Звязда»), гэта сын Прэзідэнта, і ініцыятыва пра займанне ім пасады аднаго з кіраўнікоў Нацыянальнага алімпійскага камітэту — не яго, Прэзідэнта Беларусі, прапанова, ана сыходзіла ад прадстаўнікоў замежных дзяржаў. 

Кіраўнік Беларусі прызнаўся, што пагадзіўся на гэта неахвотна, бо сувязь праз сына з сілавымі структурамі для яго вельмі важная, і пакуль не вырашана, ці будзе Віктар Лукашэнка сумяшчаць гэтыя дзве пасады, і замены яму пакуль не знойдзена. Але спорт стаў вялікай палітыкай. Ён сам узначаліў у свой час Нацыянальны алімпійскі камітэт, каб надаць спорту ў Беларусі неабходны імпульс для развіцця. І ў пэўным сэнсе гэта ўдалося — Беларуская дзяржава стварыла добрую базу для таго, каб у гэтай сферы былі значныя дасягненні. Тым не менш, пакуль аддача незадавальняючая. 

«Для таго каб забяспечыць сувязь паміж вамі і прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта, я прапанаваў выконваць абавязкі Віктару (першага віцэ-прэзідэнта с красавіка 2019 года — „Звязда“), вы паглядзелі, ці гатовыя з ім працаваць. Неахвотна я пагадзіўся, каб гэта кандыдатура сёння была прапанаваная канчаткова для абрання яго віцэ-прэзідэнтам. Вельмі спадзяюся, калі вы падтрымаеце гэтую кандыдатуру, у нас атрымаецца больш і на міжнароднай арэне», — паведаміў сваю матывацыю Аляксандр Лукашэнка. 

Алімпійскі сход НАК падтрымаў прапановы аб скарачэнні колькасці віцэ-прэзідэнтаў да двух і абранні першым віцэ-прэзідэнтам Віктара Лукашэнку, віцэ-прэзідэнтам — Дзмітрыя Даўгалёнка.

Адбыліся змены і ў складзе членаў выканкама НАК. Новымі членамі абраныя Таццяна Драздоўская, Аляксандр Пяткевіч і Арцём Цуран. 

На Алімпійскім сходзе абмяркоўваюцца вынікі выступлення беларускіх спартсменаў на найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах і падрыхтоўка да летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. 

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.