Вы тут

Машына часу з Муравы


Машына часу існуе. У гэтым вы пераканаецеся ў Мураве, невялікім аграгарадку Пружанскага раёна. Касмічны апарат тут не пакажуць, але краявіды космасу ўбачыце абавязкова.


Далёкія сусветы намаляваны мастаком у адным з пакояў механічных майстэрняў. Там жа (варта азірнуцца) вы пераляціце з будучыні ў мінулае. На вялікім маляўнічым пейзажы бачны селянін, які ідзе па полі за драўлянай сахой. Вам растлумачаць: за спіною мясцовага аратага высіцца старажытная царква, дзе больш за паўтара стагоддзя таму была першая ў гэтай мясцовасці школа.

Падарожжа ў часе мае адбыцца не толькі з дапамогай мастака, але і дзякуючы ўмелым рукам мясцовых майстроў. Гэта яны зрабілі макет аднаго з першых трактароў — далёкага продка сённяшніх энерганасычаных волатаў. Паставілі ўмельцы такі макет на п'едэстал і прымацавалі шыльдачку з тлумачэннем: у красавіку 1941 года на гэтай зямлі быў створаны першы калгас «Чырвоная Мурава». Прыходзьце калі ласка, аглядайце ўнікальны трактар, уяўляйце сябе першым мураўскім механізатарам!

Машына часу з Муравы працуе на невычарпальным паліве — энергіі творчасці вясковых майстроў. Слесары, зваршчыкі — упрыгожваюць вёску па правілах, здаўна сфарміраваных тутэйшым дызайнам. Паглядзіце на фотаздымкі: як вытанчана выглядаюць зробленыя ў кузні завесы для дзвярэй у пакоях рамонтных майстэрняў! Колькі прыгажосці ў празрыстых абрысах дэкаратыўнага металічнага крэсла на вулічным газоне! Як грацыёзна плывуць па двары фермы белыя казачныя птушкі! Зрабілі ў Мураве нават «старажытную гармату» — відаць, такой зброяй абаранялі продкі нашу зямлю ад захопнікаў.

Фантазія і майстэрства — гэта і ёсць машына часу.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.