Вы тут

Мелодыі і фарбы Залесся


У мінскім Палацы мастацтва праходзіць выстаўка пад назвай «Залессе». 


Яна ў сваім родзе незвычайная, бо на адной пляцоўцы спалучаюцца розныя віды і жанры выяўленчага мастацтва — ад жывапісу і графікі да фатаграфіі і этнаграфіі. Этнаграфія прадстаўлена народнымі музычнымі інструментамі — сурмой, дудой, лірай, цымбаламі і скрыпкай, што зроблены рукамі жыхара Валожыншчыны, мастака і музыкі Алеся ЛАСЯ (на фота). У экспазіцыі два аўтары: акрамя самога Алеся прадстаўлены творы светлай памяці мастачкі Яўгеніі Ліс. Назва «Залессе» паходзіць ад славутай вёскі Смаргонскага раёна, у якой на пачатку васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя маладыя мінскія мастакі, пакінуўшы горад, пачыналі сямейнае і творчае жыццё. Алесь і Яўгенія першыя ў Беларусі адрадзілі батлеечную традыцыю, сталі шукаць аўтэнтычных музыкаў, фатаграфаваць іх, пераймаць аўтэнтычную ігру, рабіць музычныя інструменты. Калекцыя ўнікальных фатаграфій зрабіла экспазіцыю больш атмасфернай і жывой.

— Гэтая выстаўка ў першую чаргу прысвечана Яўгеніі Ліс, яе таленту і творчай спадчыне, — кажа арганізатар і аўтар Алесь Лось.

На адкрыцці майстар і мастак разам з іншымі музыкамі выконваў народныя танцавальныя мелодыі.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Да канца года ў краіне павінны ліквідаваць усе міні-палігоны для адходаў.

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.