Вы тут

На Мсціслаўшчыне на пажары загінула жанчына


У Мсціслаўскім раёне ў вёсцы Каськава на пажары ў прыватным доме загінула жанчына, паведамілі БелТА ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.


Паведамленне аб узгаранні паступіла сёння ў 00.03. Гаспадыня дома, жанчына 1944 года нараджэння, пражывала адна. Выратаваць яе не ўдалося.

У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены. Прычына высвятляецца.

Усяго за мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося 4 пажары. Супрацоўнікамі МНС выратаваны 1 жылы дом і 6 гаспадарчых пабудоў.

Прэв'ю: nm45.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».