Вы тут

20-гадовы жыхар Міншчыны цягам трох месяцаў вырошчваў куст канопляў


Праваахоўнікі Цэнтральнага РУУС г. Мінска затрымалі 20-гадовага жыхара Мінскай вобласці, у якога пры сабе мелася марыхуана.


Да супрацоўнікаў наркакантролю звярнуўся работнік пракату канькоў сталічнай лядовай арэны, які паведаміў пра тое, што знайшоў у пашпарце кліента ліст рэчыва расліннага паходжання з рэзкім пахам.

Прыехаўшы па адрасе, супрацоўнікі міліцыі затрымалі грамадзяніна. Падчас агляду асабістых рэчаў у маладога чалавека была знойдзена і канфіскавана ёмістасць, у якой захоўвалася каля грама рэчыва расліннага паходжання, а таксама два прыстасаванні для курэння.

Малады чалавек прызнаўся, што ў вёсцы, па месцы жыхарства бацькоў, у яго маюцца яшчэ наркотыкі. Ён растлумачыў, што на працягу трох месяцаў вырошчваў куст канопляў на ўчастку, а сабраны ўраджай захоўваў пад дахам хлява, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Падчас вобыску ў гаспадарчай пабудове, размешчанай на прысядзібным участку па месцы пражывання бацькоў у Бярэзінскім раёне, супрацоўнікамі наркакантролю было выяўлена і канфіскавана каля 100 грамаў рэчыва расліннага паходжання. Згодна з заключэннем эксперта, яно з'яўляецца небяспечным наркатычным сродкам -- марыхуанай.

Зараз высвятляецца датычнасць фігуранта да распаўсюджвання наркатычных сродкаў іншым асобам. Вядома, што хлопец -- грамадзянін Украіны, некалькі гадоў таму пераехаў з бацькамі пражываць у Беларусь. Сам малады чалавек каля года пражывае ў Мінскім раёне, дзе арандуе пакой.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».