Вы тут

КДК арганізаваў гарачыя лініі па пытаннях бяспечнага знаходжання дзяцей у школах


У Камітэце дзяржаўнага кантролю, а таксама ў камітэтах дзяржаўнага кантролю абласцей арганізаваны гарачыя лініі па пытаннях функцыянавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, паведамляе БелТА.


Грамадзяне могуць паведаміць аб магчымых парушэннях і недахопах у арганізацыі бяспечнага знаходжання дзяцей у школах (стан сістэм ацяплення, вентыляцыі, водазабеспячэння, захаванне санітарных нормаў і правілаў, патрабаванняў бяспекі) па наступных тэлефонах:

  • у Брэсцкай вобласці - 8 (0162) 21-18-76;
  • у Віцебскай вобласці - 8 (0212) 37-61-53;
  • у Гомельскай вобласці - 8 (0232) 23-83-85, 23-83-68;
  • у Гродзенскай вобласці - 8 (0152) 79-88-40, 79-88-18, 79-88-19;
  • у Мінску - 8 (017) 328-66-83, 328-59-09;
  • у Мінскай вобласці - 8 (017) 331-64-59;
  • у Магілёўскай вобласці - 8 (0222) 62-48-97, 62-41-94, 62-54-22.

Інфармацыю на гарачыя лініі можна паведаміць да 16 снежня.

Зараз створана міжведамасная рабочая група, а таксама рабочыя групы ў рэгіёнах рэспублікі, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, Мінадукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Мінжылкамгаса, МУС, МНС, Дзяржстандарту і іх тэрытарыяльных падраздзяленняў. У бліжэйшы час спецыялісты правядуць праверкі па пытаннях, звязаных з забеспячэннем адпаведных дзяржаўным стандартам умоў знаходжання дзяцей у школах.

Прэв'ю: nv-online.info

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».