Вы тут

Жаданне працягнуць сумесны банкет скончылася ўгонам аўтамабіля


Сапраўдны дэтэктыў адбыўся ў Лепельскім раёне на глебе злоўжывання алкаголем: жанчына ўгнала машыну ў прыяцеля, які спрабаваў здабыць грошы для… працягу іх сумесных вячорак.


Бурнае застолле лепельчаніна і жыхаркі вёскі Бароўка было перапынена з-за таго, што скончыліся запасы спіртнога. Папоўніць іх дама прапанавала за кошт здачы свайго мабільнага тэлефона ў мясцовы ламбард. Мужчына парыў знаёмай падтрымаў і нават знайшоў цвярозага кіроўцы для сваёй машыны. Ужо ўтрох яны паехалі ў скупку.

Там, на жаль кампаніі, іх чакала няўдача:ламбард быў зачынены. Гэтая непрыемнасць не збянтэжыла жанчыну і яна прапанавала мужчынам схадзіць на рынак, дзе ўсё ж паспрабаваць збыць гаджэт. Тыя пагадзіліся і сышлі здабываць грошы на алкаголь. Вярнуўшыся, яны не ўбачылі ні машыны, ні знаёмай. Аказалася, што ў нейкі момант жанчына стамілася чакаць і вырашыла адправіцца ў госці да яшчэ аднаго свайго прыяцеля. Праехаўшы неабходныя 18 кіламетраў, яна кінула машыну і спакойна пайшла, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

Іншамарку неўзабаве знайшлі, а ў дачыненні да нецярплівай жанчыны распачата крымінальная справа па артыкуле за ўгон.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: kazinform.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».