Вы тут

Арганізавана выплата па сістэме TАХ FRЕЕ наяўнымі праз краму бяспошліннага гандлю MаrkеtLіgа Dutу Frее


З 12 лістапада гэтага года для зручнасці замежных грамадзян унітарнае прадпрыемства «Белмытсэрвіс» арганізавала выплату па сістэме TАХ FRЕЕ наяўнымі грашовымі сродкамі праз краму бяспошліннага гандлю MаrkеtLіgа Dutу Frее. Магазін размешчаны ў Нацыянальным аэрапорце сталіцы і працуе кругласутачна сем дзён на тыдзень.


Непасрэдна ў Нацыянальным аэрапорце Мінск для афармлення чэка на вяртанне гэтых сум па такой сістэме мытныя органы рэкамендуюць зарэзерваваць 15—20 хвілін. Пры вывазе тавараў у багажы авіяпасажырам да здачы апошняга неабходна запрасіць па тэлефоне супрацоўнікаў мытных органаў для праходжання мытнага кантролю ў першым сектары вылету каля месца здачы негабарытнага багажу. У тым выпадку, калі тавары вывозяцца ў ручной паклажы, пры праходжанні мытнага кантролю неабходна прайсці ў «чырвоны» калідор. Супрацоўнікі мытных органаў ідэнтыфікуюць тавар, звераць яго з прадстаўленымі дакументамі і ўнясуць неабходныя адзнакі ў чэкі, а таксама раскажуць, куды трэба звярнуцца для вяртання сродкаў у рамках сістэмы Tах Frее.

Эксперты мытнага сэрвісу тлумачаць, што паслуга Tах Frее дазваляе сэканоміць на пакупках, зробленых у крамах нашай краіны, нерэзідэнтам ЕАЭС. Згаданая паслуга прадугледжвае вяртанне 15 % ад сумы пакупкі без ПДВ, акрамя таго, распаўсюджваецца на ўсе тавары, якія абкладаюцца такім падаткам па стаўцы 20 %, і даступная пры куплі на суму больш за 80 рублёў на працягу аднаго дня ў адной краме — удзельніку праграмы Tах Frее.

Вяртаецца падатак наяўнымі грашыма толькі ў беларускіх рублях. Для гэтага пасля праходжання мытнага кантролю ў зоне вылету ўсе ахвотныя могуць звярнуцца да спецыяліста «Белмытсэрвіса» альбо да работніка крамы бяспошліннага гандлю «Аэрапорт Мінск» ТАА «МаркетЛіга» (Dutу Frее). Таксама вяртанне наяўнымі можна ажыццявіць праз аддзяленні Беларусбанка, размешчаныя ў пунктах пропуску на мяжы з Польшчай (Бераставіца, Брузгі, Казловічы, Дамачава, Пясчатка, Варшаўскі мост), Літвой (Прывалка, Беняконі, Каменны Лог, Катлоўка), Латвіяй (Грыгораўшчына, Урбаны), Украінай (Новая Гута, Новая Рудня, Верхні Церабяжоў, Макраны).

Каб атрымаць пераплачаныя наяўныя, неабходна будзе прад'явіць запоўнены чэк Tах Frее з касавым чэкам і мытнай пячаткай, а таксама пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».