Вы тут

У ДТЗ пад Смаленскам загінуў беларус, яшчэ адзін шпіталізаваны


У выніку ДТЗ у Краснінскім раёне Смаленскай вобласці загінуў грамадзянін Беларусі, яшчэ адзін быў шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі, паведаміла пасольства Беларусі ў Расіі ў сваім Twitter-акаўнце.


Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўвечары 20 лістапада на 430-м км аўтадарогі М-1.

Як удакладняецца на сайце smolensk-i.ru са спасылкай на ўпраўленне МУС Расіі па Смаленскай вобласці, сутыкнуліся аўтамабілі Opel і МАЗ. Кіроўца легкавушкі памёр, а яе пасажыр і шафёр грузавіка атрымалі траўмы, піша агенцтва "Мінск-Навіны".

Нагадаем, раніцай 20 лістапада на той жа трасе ў Смаленскім раёне сутыкнуліся дзве спадарожныя машыны. Гэтая аварыя забрала жыццё беларускага грамадзяніна.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.