Вы тут

Дырэкцыя "Славянскага базару" шукае новых зорак


Дырэкцыя "Славянскага базару" шукае новых зорак. Сваім меркаваннем усе жадаючыя могуць падзяліцца ў сацыяльных сетках форуму, паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі фестывалю.


Важная ўмова арганізатараў - у спісах прапаноў неабходна пазначаць артыстаў, якія ніколі раней не прымалі ўдзел у фестывалі. "Мы цэнім кожнае меркаванне, аднак рэальнасць таксама ўносіць свае карэктывы ў плане тэхнічных магчымасцей, умяшчальнасці канцэртнай пляцоўкі і іншых фактараў. І гэта трэба ўлічваць, пакідаючы свае пажаданні", - адзначылі ў дырэкцыі.

Усе меркаванні падпісчыкаў будуць вывучаны, поўны спіс імён прапануемых зорак арганізатары форуму потым абмяркуюць на сустрэчы з рэжысёрска-пастановачнымі групамі фестывалю. "Правядзенне апытання з'яўляецца адным з важных крокаў у рабоце па падрыхтоўцы праграмы "Славянскага базару". У бліжэйшы час мы правядзём і іншыя інтэрактывы такога плана з падпісчыкамі", - падкрэслілі ў дырэкцыі.

Сваім меркаваннем з арганізатарамі падзяліліся ўжо дзясяткі людзей. Акрамя прапаноў запрасіць заходніх зорак сусветнай велічыні (Rammstein, Eminem, Мадонну, Джасціна Бібера) шмат імёнаў расійскіх і ўкраінскіх артыстаў і груп. Пакінулі свае прапановы паклоннікі форуму і наконт праграмы "Залаты хіт".

Прэв'ю: ru.depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.