Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Трэба стварыць «сакрэтную» сістэму мабільнай сувязі


Прэзідэнт правёў нараду аб развіцці ўрадавай сувязі.


«У Прэзідэнта на стале — распрацоўкі стацыянарнай айчыннай сувязі, усе вышэйшыя службовыя асобы, члены урада маюць неблагую стацыянарную сувязь. Але самае галоўнае, што мы ў дадзеным выпадку абсалютна незалежныя. Мы стварылі ўласныя сістэмы, цэнтры шыфравання інфармацыі, недаступныя для разведак іншых дзяржаў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён згадзіўся, што зроблена ў гэтым плане нямала — але далёка не ўсё. Напрыклад, сёння ў Беларусі ўжо ствараюцца сістэмы мабільнай сувязі.

«У кожнага сёння ёсць мабільны тэлефон. Узяў, патэлефанаваў — увесь свет ведае, пра што ты гаворыш. Трэба стварыць такую сувязь — але абароненую, як у народзе кажуць, «сакрэтную». Мы тэстуем такую сувязь, але ёсць шэраг недахопаў», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Нядаўна ён даручыў Аператыўна-аналітычнаму цэнтру пры Прэзідэнце праверыць, як працуе КДБ па «закрытай» сувязі, наколькі яна надзейная і недаступная для разведак іншых дзяржаў, пабочных асоб.

Зазірнуў Аляксандр Лукашэнка і глыбей: праца па сувязі не проста дае нейкі вынік у выглядзе прадукту як такога, але рухае беларускую школу шыфравання і стварэння падобных сістэм. Калі краіна гэтым займаецца, гэта сведчыць аб наяўнасці класных спецыялістаў і будучыні ў гэтай сферы.

«У нас ёсць добрыя напрацоўкі, згубіць іх нельга. Тым больш што многія сістэмы, якія мы стварылі тут, у тым ліку закрытай сувязі, карыстаюцца павагай замежных дзяржаў. Нават мяне просяць: хочам такую, як у Беларусі, — надзейную сувязь», — падкрэсліў беларускі лідар. І для некаторых кіраўнікоў дзяржаў беларускія спецыялісты ўжо стварылі ўрадавую сувязь, праінфармаваў ён.

Акрамя таго, ўсё, што карыстаецца попытам, прыносіць нямалыя грошы. Таму Аляксандр Лукашэнка даручыў удзельнікам нарады працаваць у гэтым кірунку і развіваць сістэмы «закрытай» сувязі.

На пачатку жніўня Прэзідэнт наведаў адзін з аб’ектаў урадавай сувязі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Тады была анансавана размова аб далейшых кроках у распрацоўцы абароненай сувязі.

«У нас ужо ёсць патэнцыйныя пакупнікі распрацовак мабільнай абароненай урадавай сувязі» — паведаміў журналістам дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Станіслаў Зась.

Паводле слоў дзяржсакратара, гэта кірунак, які сёння патрабуе большых намаганняў. «Сакрэтнымі» сотавымі тэлефонамі ўжо карыстаюцца беларускія кіраўнікі, адзначыў ён. 

«Гэта новая справа для краіны. Некалькі гадоў таму мы з нуля пачалі ствараць школу кадраў, правадзіць навуковыя і тэхналагічныя распрацоўкі. Зараз ужо этап тэставай эксплуатацыі «ў баявых умовах», — расказаў дзяржсакратар.

Моцны бок гэтай сувязі — бяспека камунікацыі, а вось над якасцю сувязі яшчэ належыць папрацаваць. Такую задачу на нарадзе паставіў кіраўнік дзяржавы. 

«Далёка не кожная дзяржава мае абароненую ўрадавую сувязь, тым больш мабільную. У нас ужо ёсць патэнцыйныя пакупнікі гэтых распрацовак», — звярнуў увагу Станіслаў Зась.

У якасці прыкладу ён дадаў, што Аператыўна-аналітычны цэнтр пры праверцы не здолеў выявіць прыступнасць і атрымаць доступ да абароненай урадавай сувязі.

Варвара МАРОЗАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.