Вы тут

Андрэйчанка: У абноўленай саюзнай мадэлі павінна прасочвацца скіраванасць на рашэнне практычных задач


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняў удзел у 57-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу.


На адкрыцці сесіі Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што ў вызначэнні шляхоў вырашэння праблемных пытанняў двухбаковага парадку вялікая роля адводзіцца парламентарыям, якія павінны больш увагі надаваць пытанням парламенцкага кантролю, маніторынгу распрацаваных актаў на прадмет іх адпаведнасці міжнародным абавязацельствам Беларусі і Расіі, адзначаюць у прэс-службе Палаты прадстаўнікоў. 

Каб не знізіць тэмпы працы і эфектыўнасць рэалізацыі праектаў, Парламенцкаму Сходу варта адкарэктаваць свае падыходы да бюджэтнага планавання і каардынацыі сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне, у тым ліку ў рамках прасоўвання інтэграцыі ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза з улікам будучага беларускага старшынства ў ЕАЭС, падкрэсліў спікер у сваім выступе.

«У абноўленай саюзнай мадэлі павінна выразна прасочвацца нацэленасць на рашэнне практычных задач, у першую чаргу ў эканоміцы. Наша работа павінна быць адчувальная суб’ектамі гаспадарання і грамадзянамі дзвюх краін. Яны павінны бачыць практычную аддачу ад саюзнага будаўніцтва», — падкрэсліў ён.

Разам з тым, на думку Старшыні Палаты прадстаўнікоў, рэалізацыя норм дагавора ў эканамічнай сферы не задавальняе беларускі бок. «Мерапрыемствы, якія павінны былі прывесці да стварэння адзінай эканамічнай прасторы, на справе не рэалізаваны», — канстатаваў спікер. 

«Больш за тое, з часам адрозненні, якія ўзніклі на нацыянальным узроўні эканамічнага рэгулявання, унеслі яшчэ большы дысбаланс у наша ўзаемадзеянне, ускладніўшы і без таго няпростыя ўмовы працы суб’ектаў гаспадарання дзвюх краін. Відавочна, што для пераадолення гэтай негатыўнай тэндэнцыі патрэбны новыя, сістэмныя і рашучыя дзеянні», — дадаў ён. 

Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што ў верасні 2019 года кіраўнікі ўрадаў парафіравалі праект сумеснай праграмы дзеянняў па рэалізацыі саюзнага дагавора. Спікер выказаў надзею, што дакументы, якія сёння рыхтуюцца да падпісання, урэгулююць дыскусійныя пытанні ў нафтавай, газавай, транспартнай, фінансавай сферах і створаць умовы для бесперашкоднага доступу да рынкаў прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. 

«Беларускі бок лічыць, што ўсе яны павінны быць падпісаны пакетным прынцыпам. Затым без прамаруджвання трэба пачаць распрацоўку тых пагадненняў, якія павінны быць заключаны да 1 студзеня 2021 года», — цытуе Уладзіміра Андрэйчанку прэс-рэліз, распаўсюджаны прэс-службай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Прэв'ю: Depositphotos

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».