Вы тут

Змены ў законапраект «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні» прынялі ў другім чытанні


Адрэдагаваны закон разглядалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні сёмай сесіі шостага склікання. Рэвізія нормаў па кантрольных паўнамоцтвах мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў адбылася для прывядзення прадпісанняў у адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 376. З улікам Указа «Аб службе «Адно акно» ўносяцца змены ў артыкул 42 закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні» — за аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам замацоўваюцца функцыі па каардынацыі дзейнасці гэтых службаў.


«У сувязі з тым, што мясцовыя Саветы дэпутатаў абласнога і базавага ўзроўню прымаюць рашэнне аб зацвярджэнні інвестыцыйных праграм, закон дапаўняецца нормамі, згодна з якімі выканкамы распрацоўваюць і ўносяць на зацвярджэнне ў Саветы дэпутатаў праекты такіх праграм, а тыя, у сваю чаргу, іх зацвярджаюць», — прадставіў змены старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Леанід Цупрык.

Адрэдагавалі таксама артыкулы 43—45 закона, якія рэгламентавалі пытанні паўнамоцтваў выканкамаў і адміністрацый раёнаў па забеспячэнні добраўпарадкавання і належным санітарным стане населеных пунктаў.

Магчымасцю пракаментаваць змены ў вышэйназваныя артыкулы скарысталася дэпутат Вольга Паліціка. Яна адзначыла, што нормы выклікалі дыскусіі, але дапрацаваныя навацыі гучаць больш прымальна. «Гэта той выпадак, калі асабліва шкада, што мы не пакетным спосабам разглядаем у цэлым заканадаўчыя акты», — падкрэсліла дэпутат.

Змены ў артыкулы 43-45 надзяляюць мясцовыя органы ўлады паўнамоцтвамі па прыцягненні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да выканання работ па падтрыманні санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў (у тым ліку на прылеглых да іх зямельных участках) сваімі сіламі або за кошт уласных сродкаў.

«Парадак вызначэння тэрыторый, якія замацоўваюцца за юрасобамі і ІП, перыядычнасць выконваемых работ, як сказана ў нормах артыкула, будзе вызначаць Савет Міністраў, але тым больш сёння мы не бачым гэтага парадку і не ведаем, што там будзе», — звярнула ўвагу Вольга Паліціка.

Па дзеючым жыллёвым заканадаўстве, па словах парламентарыя, арганізацыі ўласнікаў могуць за свае сродкі прыбіраць толькі прыдамавую тэрыторыю, якую перадалі ім у арэнду ці для абслугоўвання жылога дома. Усю астатнюю — толькі за кошт мясцовых бюджэтаў.

«Як адказаў распрацоўшчык, менавіта Мінжылкамгас, у вышэйназваным парадку, які распрацуе Саўмін, будзе вызначана, што за арганізацыямі ўласнікаў не будуць замацоўвацца тэрыторыі агульнага карыстання. На практыцы шмат гэта выклікае пытанняў», — падкрэсліла Вольга Паліціка.

У першым чытанні закон быў прыняты больш за год таму — 12 лістапада 2018 года. Пры падрыхтоўцы законапраекта да другога чытання паступіў шэраг заўваг ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікоў Камітэта дзяржаўнага кантролю, прапановы мясцовых Саветаў дэпутатаў, аблвыканкамаў.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.