02 снежня, серада

Вы тут

БДПУ святкуе 105-годдзе


За 105 гадоў існавання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта тут было падрыхтавана каля 180 тысяч педагогаў, з іх больш за 500 заслужаных настаўнікаў і дзеячаў навукі, больш за 100 дактароў і 1500 кандыдатаў навук, больш за 100 членаў Саюза пісьменнікаў.


Толькі за апошнія пяць гадоў супрацоўнікі БДПУ абаранілі 108 кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Пра гэта на ўрачыстым пасяджэнні ўніверсітэта паведаміў яго рэктар, доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандр ЖУК. Сёння ў БДПУ навучаецца звыш 14 тысяч чалавек, у тым ліку 1350 іншаземцаў з 22 краін свету. Працуюць 764 выкладчыкі.

Ва ўніверсітэце рэалізуецца каля 155 адукацыйных праграм на розных ступенях адукацыі. Паспяхова ўкараняюцца новыя адукацыйныя тэхналогіі (інтэрактыўныя, гульнявыя), тэхналогіі праектнага і модульнага навучання.

У 2015 годзе на базе БДПУ быў створаны вучэбна-навукова-інавацыйны кластар бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Сёння ва ўніверсітэце дзейнічаюць Рэсурсны цэнтр сацыяльна-педагагічных тэхналогій, Рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі, Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр адукацыйнай робататэхнікі, Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі.

Сёлетняя прыёмная кампанія паказала, што ўніверсітэт вельмі папулярны сярод выпускнікоў: сярэдні конкурс па ВНУ склаў каля 2,5 чалавека на месца. З году ў год растуць прахадныя балы, павялічваецца сярод абітурыентаў колькасць медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў з адзнакай. Калі ў 2013 годзе іх было толькі 20 чалавек, то ў 2018 годзе — 185. А сёлета амаль палова першакурснікаў у БДПУ — медалісты і ўладальнікі дыпломаў ССНУ з адзнакай, выпускнікі педкласаў. Варта адзначыць, што з кожным годам ва ўніверсітэт паступае ўсё больш юнакоў. Так, на факультэтах фізічнага выхавання і гістарычным хлопцы складаюць 60 % ад агульнай колькасці першакурснікаў. На фізіка-матэматычным факультэце — 40 %.

У БДПУ шырока развіты валанцёрскі рух. Кожны год 1400 студэнтаў задзейнічаны ў валанцёрскіх атрадах, удзельнічаюць у правядзенні мерапрыемстваў і акцый на рэспубліканскім ўзроўні. 400 актыўных студэнтаў БДПУ сталі валанцёрамі ІІ Еўрапейскіх гульняў. У 2017 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўнёсак у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі калектыў універсітэта быў узнагароджаны прэміяй «За духоўнае адраджэнне».

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў БДПУ са 105-годдзем з дня заснавання ВНУ.

«Перасягнуўшы векавую мяжу, універсітэт працягвае заставацца сплавам вопыту і маладосці, традыцый і інавацый. Ваш калектыў актыўна працуе на карысць айчыннай адукацыі, умацоўваючы падмурак устойлівага развіцця грамадства і дзяржавы», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў важкі ўнёсак калектыву ВНУ ў папулярызацыю і павышэнне прэстыжу прафесіі педагога. «Перакананы, што гатоўнасць думаць і дзейнічаць у адпаведнасці з патрабаваннямі часу дазволіць вам і ў далейшым паспяхова вырашаць важныя задачы па падрыхтоўцы высокапрафесійных спецыялістаў, здольных выхоўваць сапраўдных патрыётаў сваёй краіны», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Надзея НІКАЛАЕВА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.

Грамадства

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

За дзесяць месяцаў бягучага года супрацоўнікі міліцыі выявілі больш за 600 злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх.

Грамадства

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі падрыхтаваў для педагогаў рэкамендацыі па вырашэнні канфліктных сітуацый.

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.