Вы тут

Дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ацанілі нядаўнія выбары як адкрытыя


На парламенцкіх выбарах у складзе самай вялікай місіі назіральнікаў — ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў — працавалі дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Яны ахарактарызавалі выбары як адкрытыя, дэмакратычныя і легітымныя.


Арцём Тураў, член камітэта Дзяржаўнай думы па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі расказаў, што ў складзе місіі былі дэпутаты Дзяржаўнай думы, члены Савета Федэрацыі, прадстаўнікі сакратарыята Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі. Усяго 25 чалавек працавалі ў доўгатэрміновай і ў кароткатэрміновай місіі.

У дзень выбараў назіральнікі ад Парламенцкага сходу наведалі каля 160 участкаў у Мінску, Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай абласцях.

«Па тых участках, дзе мы знаходзіліся, вельмі сістэмна, транспарэнтна праходзілі выбары. Мы не вызначылі ніякіх парушэнняў, якія б маглі паўплываць на вынікі галасавання ці на волевыяўленне грамадзян, таму даём дастаткова высокую ацэнку выбарам дэпутатаў парламента. Чакаем нашых новых калег, якія далучацца да работы Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі», — сказаў Арцём Тураў.

У місіі назіральнікаў СНД была прадстаўлена і Цэнтральная выбарчая камісія Казахстана, прычым на самым высокім узроўні — старшынёй Берыкам Імашавым. У рэгіёнах Беларусі працавалі 76 казахстанскіх назіральнікаў, якія наведалі звыш 400 участкаў.

«Са справаздач нашых назіральнікаў вынікае, што выбары прайшлі арганізавана. Члены ўчастковых выбарчых камісій рабілі сваю работу прафесійна, разбіраліся ва ўсіх працэдурах, звязаных з арганізацыяй галасавання — падлікам галасоў, падвядзеннем вынікаў выбараў. Казахстанскімі назіральнікамі адзначаецца, што на большасці выбарчых участкаў былі створаны ўмовы для галасавання асоб з абмежаванымі магчымасцямі, і, што вельмі важна, — галасаванне праходзіла ў спакойнай, добразычлівай атмасферы», — падкрэсліў старшыня ЦВК Казахстана.

Па яго словах, сістэмных парушэнняў на ўчастках не было, а нязначныя недахопы не паўплывалі на волевыяўленне грамадзян.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.