Вы тут

У Беларусі ад грыпу ўжо прышчэплена 38% насельніцтва


У Беларусі працягваецца кампанія па вакцынацыі насельніцтва ад грыпу, ужо прышчэплена прыкладна 38%. Пра гэта паведаміла ў прэс-цэнтры БЕЛТА загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка Высоцкая.


"Да канца лістапада, як мы разлічваем, скончыцца актыўная фаза. Стаіць задача зрабіць прафілактычныя прышчэпкі супраць грыпу як мінімум 40% насельніцтва. Вакцынацыя ў гэтым годзе ідзе вельмі актыўна. На ўчорашні дзень прышчэплена крыху больш за 38% насельніцтва, або больш за 3,5 млн чалавек", - распавяла Вераніка Высоцкая.

Яна дадала, што вакцына ва ўсіх адпаведных установах ёсць у дастатковай колькасці.

Спецыяліст патлумачыла і прычыны больш позняй пастаўкі некаторых вакцын ў гэтым годзе. "У гэтым сезоне СААЗ на месяц пазней абвясціла рэкамендуемы штамавы склад вакцын. А для вытворчасці трэба мінімум 6 месяцаў. Таму пастаўка адбываецца крыху пазней. Але, зыходзячы з эпідэміялагічнай сітуацыі, мы можам праводзіць прышчэпкі і ў пачатку снежня", - сказала яна.

Прэв'ю: 2crp.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».