Вы тут

Румас і Хан абмеркавалі развіццё беларуска-еўрапейскіх адносін пасля змены партфеляў у Еўракамісіі


Далейшае развіццё беларуска-еўрапейскіх адносін пасля змены партфеляў ў Еўракамісіі абмяркоўвалася сёння на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Йаганесам Ханам, перадае БелТА.


Фота БелТА.

"Наша сустрэча праходзіць напярэдадні змены партфеляў ў Еўракамісіі. Я дасведчаны, што ў новым складзе вы атрымаеце бюджэтны партфель, гэта вельмі важны ўчастак. Адначасова пытанні фарміравання бюджэту - адна з самых адказных місій", - адзначыў Сяргей Румас.

Кажучы пра сённяшні інвестыцыйны саміт ЕБРР для краін "Усходняга партнёрства", ён падкрэсліў, што гэта вельмі важнае для Беларусі мерапрыемства. Дарэчы, ідэя такога інвестыцыйнага саміту зыходзіла ад беларускага боку. "Вельмі добра, што саміт праходзіць пад эгідай Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Гэта дазваляе прыцягнуць сапраўды важных інвестараў, якія зацікаўленыя ў працы з краінамі "Усходняга партнёрства", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Ёханэс Хан у сваю чаргу прапанаваў абмеркаваць ключавыя кірункі супрацоўніцтва ў некалькі бліжэйшых месяцаў, а таксама пытанні, па якіх бакі хацелі б дамагчыся прагрэсу.

Ён акцэнтаваў увагу, што нядаўна адбыўся вельмі паспяховы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Аўстрыю. "Як аўстрыец, я падаў просьбу нашаму прэзідэнту запрасіць вашага, і я шчаслівы, што ўсё гэта склалася", - сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.