Вы тут

Падведзены вынікі конкурсу «Чырвоны Крыж у Беларусі і свеце»


Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа падвяло вынікі конкурсу для журналістаў і СМІ «Чырвоны Крыж у Беларусі і свеце».


Генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Мычко падкрэсліла, што супрацоўніцтва з Міністэрствам інфармацыі вельмі знакавае, асабліва напярэдадні стагоддзя арганізацыі, якое будзе адзначацца ў 2021 годзе. Рабоце арганізацыі прысвечана і кніга «Місія міласэрнасці», выпушчаная пры падтрымцы міністэрства.

— У еўрапейскім рэгіёне Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа заўсёды вылучаецца цікавымі праектамі і ініцыятывамі. Кніга, якая была прэзентавана ў кастрычніку на Сёмым рэгіянальным семінары па імплементацыі Міжнароднага гуманітарнага права, шмат расказвае пра службу сясцёр міласэрнасці. Яна з'явілася ў 1872 годзе, у часы Расійскай імперыі. А традыцыі міласэрнасці захавалася і сёння. Праўда, цяпер служба істотна трансфармавалася, прырасла сучаснымі тэхнікамі і тэхналогіямі, якімі мы можам падзяліцца з дзяржаўнымі медыцынскімі ўстановамі і расказаць, як даглядаць пацыента, якія ў свеце існуюць стандарты догляду і псіхасацыяльнай падтрымкі. Таксама кніга будзе прэзентавана на 33-й міжнароднай канферэнцыі ў Жэневе, — расказала Вольга Мычко.

Сёння ў Беларускім таварыстве Чырвонага Крыжа працуе 440 штатных супрацоўнікаў, з іх палова — сёстры міласэрнасці, якія аказваюць дапамогу хворым, інвалідам, адзінокім пажылым людзям і іншым. Таксама арганізацыі дапамагаюць 16 тысяч валанцёраў. Расказваць пра работу Чырвонага Крыжа, работу валанцёраў і супрацоўнікаў, а таксама тых, хто мае патрэбу ў такой дапамозе, — важная місія і задача для сённяшніх СМІ, падкрэсліў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

— Адным з крокаў нашага супрацоўніцтва стаў рэспубліканскі конкурс на найлепшае асвятленне дзейнасці, ініцыятыў, дабрачыннасці — усяго, што супадае з сістэмай каардынат Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. У гэтым конкурсе сёлета прыняло ўдзел больш за 50 журналістаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, — адзначыў міністр.

Сярод пераможцаў конкурсу газеты «Гродзенская праўда» (дыплом І ступені), «Узвышша» (Дзяржынск), «Край Смалявіцкі», «Гомельская праўда», «Слава працы» (Капыль), а таксама Маладзечанскае і Лідскае тэлебачанне.

У найбліжэйшыя гады Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа рэалізуе шэраг важных праектаў. Адзін з іх — інтэграваная дапамога не толькі хвораму ці інваліду, але і яго сям'і — рэалізуецца пры падтрымцы Еўрасаюза.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: ds-kvasovka.schools.by

Загаловак у газеце: Місія міласэрнасці працягваецца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».