Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў футбольнага клуба "Дынама-Брэст" з заваяваннем залатых медалёў чэмпіянату Беларусі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў футбольнага клуба "Дынама-Брэст" з заваяваннем залатых медалёў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"За кароткі час у Брэсце стварылі выдатную каманду, якая склала рэальную канкурэнцыю лідарам беларускага футбола, прыўнесла ў чэмпіянат новыя ідэі і яркія эмоцыі. Дзякуючы прафесійнаму падыходу вы змаглі без дзяржаўнага фінансавання ўпэўнена стаць на ногі, скарыць сэрцы шматлікіх заўзятараў, якія поўнасцю запаўняюць трыбуны спарткомплексу "Брэсцкі", - гаворыцца ў віншаванні.

"Вы даказалі, што мары становяцца рэальнасцю, а мэта дасягальная, калі рухацца да яе настойліва і рашуча", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён выказаў пажаданне, каб поспех каманды з гораду над Бугам паслужыў прыкладам для іншых клубаў і даў новы імпульс развіццю футбола. Дружнаму і працавітаму калектыву "Дынама-Брэст" Прэзідэнт пажадаў не змяншаць абароты і гучна заявіць пра сябе на еўрапейскім узроўні.

Прэв'ю: Дзмітрый Суганяеў

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.