Вы тут

Фестываль «Бярэзіна» у Барысаве сабраў некалькі тысяч гледачоў і ўдзельнікаў


Міжнародны фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Бярэзіна», прысвечаны 207-й гадавіне падзей вайны 1812 года, прайшоў у выхадныя ў Барысаве і сабраў некалькі тысяч гледачоў і ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі, Польшчы і Францыі.


Упершыню на фестывалі адбыўся заплыў цераз Бярэзіну. Каля васьмі дзясяткаў падрыхтаваных спартсменаў-аматараў вырашыліся ўшанаваць памяць французскіх пантанераў, дзякуючы якім армія Напалеона, несучы вялікія страты, усё ж пераправілася на другі бераг па наведзеных мастах і працягнула адступленне. З тых часоў, нагадаў удзельнік «Бярэзіны» 2019 года Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канес, у яго роднай мове захавалася слова berezіna як абазначэнне катастрофы — а праз некалькі стагоддзяў славутая рака зноў злучыла беларусаў і французаў, але ўжо ў мірнай справе рэканструкцыі.

Фарсіраванне ледзяной Бярэзіны праходзіла пад акампанемент ваеннага аркестра дэсантнікаў з Тулузы і ўрыўкі з твораў Віктора Гюго, якія чыталі ў арыгінале барысаўскія школьнікі, а ўсіх плыўцоў на другім беразе сустракалі апладысментамі і сімвалічным прызам — капелюшом-двухвуголкай. Змерзлых сагравалі чаем, «імператарскай» кашай, паходнай лазняй. Увечары ў гарадскім доме культуры прайшоў грамадскі баль — адкрыты для ўсіх ахвотных, але з абавязковым дрэс-кодам у стылі ампір.

У нядзелю ж адбыліся ўскладанне кветак да помнікаў загінулым салдатам — у цырымоніі ўзялі ўдзел прадстаўнікі Барысаўскага раённага і Мінскага абласнога выканкамаў і замежныя дыпламаты. А галоўнай падзеяй дня стала відовішчная рэканструкцыя баталіі на Брылёўскім полі, якую ажыццявілі ўдзельнікі больш чым 50 гістарычных клубаў з розных краін.

Дарэчы, як адзначаюць арганізатары барысаўскага фестывалю, на сённяшні дзень ён уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых рэканструкцый па напалеоніцы ў свеце — і безумоўна будзе развівацца надалей, аб'ядноўваючы ўсё больш знаўцаў і аматараў гісторыі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота БелТА

Загаловак у газеце: «Узяць» Бярэзіну ўплаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».