Вы тут

Гісторыя картаграфіі: ад «А» да «Я»


Унікальныя картаграфічныя матэрыялы і тапаграфічнае абсталяванне можна ўбачыць у БДУ. Калекцыі размешчаны на базе факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі.


Тапаграфічная выстаўка адлюстроўвае эвалюцыю тэхнічных характарыстык геадэзічнага абсталявання, пачынаючы з XX стагоддзя. Гэтыя прыборы ў розны час выкарыстоўваліся для тапаграфічнай здымкі пры складанні планаў і картаў. Самым рарытэтным з'яўляецца вымяральны прыбор тэадаліт, выпушчаны на расійскай фірме Ф. Швабэ ў пачатку ХХ стагоддзя. Усяго датаваных гэтым перыядам прыбораў налічваецца каля 1650 штук. А канкрэтна гэты тэадаліт выкарыстоўваўся для вымярэння гарызантальных і вертыкальных вуглоў, а таксама магнітных азімутаў напрамкаў на мясцовасці. Менавіта гэтае абсталяванне падняло геадэзічныя здымкі на новы ўзровень з больш высокай дакладнасцю вымярэнняў.

У рамках экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 геадэзічных прыбораў. Акрамя таго, выстаўлены чарцёжныя прылады і рукапісныя арыгіналы здымак. Характэрна, што ўсё абсталяванне знаходзіцца ў рабочым стане і будзе задзейнічана пры вывучэнні дысцыпліны «геадэзічнае інструментаводства».

Картаграфічная выстаўка дэманструе развіццё гэтай галіны ў Беларусі за 95-гадовы перыяд. Айчынная картографа-геадэзічная вытворчасць вядзе свой адлік з 1923 года, калі было створана Беларускае геадэзічнае ўпраўленне ў пасёлку Навабеліца паблізу Гомеля, на базе якога ў 1934 годзе адкрылася Беларуская картаграфічная фабрыка. Ужо ў 1936 годзе яна была пераведзена ў сталіцу і цяпер яе правапераемнікам з'яўляецца Мінская друкарская фабрыка Дзяржзнака.

Сярод экспанатаў прадстаўлены больш за 150 геаграфічных атласаў і розных па тэматыцы картаў. Унікальнымі выданнямі на картаграфічнай выстаўцы з'яўляюцца «Andrees Handatlas» (1899 год) Вялікі Сусветны настольны Атлас Маркса (СПб.: выдавецтва А. Ф. Маркс, 1906 год), «Кліматычны Атляс Беларусі» (1927 год), «Атлас афіцэра РСЧА» (1938 год), Вялікі савецкі атлас свету (1939 год). Ёсць у ліку экспанатаў «Атлас свету» (1954 год), «Атлас Беларускай ССР» (1958 год), шматтомныя выданні Марскога атласа і Атласа акіянаў, нацыянальныя атласы Кубы і Мангольскай Народнай Рэспублікі, а таксама комплексныя атласы саюзных рэспублік СССР, сучасныя картаграфічныя выданні Украіны, Польшчы і Расіі. Акрамя таго, прадстаўлены сучасныя «Геаграфічны атлас настаўніка» і «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» ў чатырох тамах і іншае.

Тапографа-геадэзічнае абсталяванне і картаграфічныя матэрыялы сабраны калектывам кафедры геадэзіі і космааэракартаграфіі як з фонду факультэта, так і з асабістых калекцый супрацоўнікаў. Экспазіцыі будуць дзейнічаць на пастаяннай аснове і выкарыстоўвацца пры падрыхтоўцы спецыялістаў па картографа-геадэзічнай дзейнасці.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Міністр аховы здароўя расказаў пра стан медыцыны ў краіне

Міністр аховы здароўя расказаў пра стан медыцыны ў краіне

У 2019 годзе медыцынскую дапамогу ў Беларусі аказвалі на належным узроўні.

Грамадства

У чым сутнасць вішынгу — аднаго з відаў махлярства

У чым сутнасць вішынгу — аднаго з відаў махлярства

З выкарыстаннем сацыяльнай інжынерыі. 

Культура

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Пышныя альбомы, выдадзеныя Дзянісам Раманюком, з задавальненнем трымаюць у хатніх бібліятэках як беларусы, бо адчуваюць гонар за краіну, так і замежнікі, бо невядомую культуру даследуюць праз высакакласны кніжны твор.

Спорт

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барысаўчанін са шматдзетнай сям'і стаў чэмпіёнам кантынента.