Вы тут

Кветка, якая нармальна развіваецца, тармозіць сваё цвіценне


Шматлікія аматары архідэй ведаюць, што кветка, якая нармальна развіваецца, часта тармозіць сваё цвіценне. У чым жа справа і як гэта можна выправіць?


У прыродзе архідэя атрымлівае ўсе неабходныя рэчывы з дажджавой вадой. Дома мы не можам стварыць для кветкі ўмовы, якія будуць цалкам адпавядаць прыродным. Але ёсць адна хітрасць, дзякуючы якой можна дапамагчы архідэі і прымусіць яе багата цвісці.

Гэтая хітрасць не прыносіць расліне ніякай шкоды, а толькі ўзнаўляе прыродныя ўмовы для цвіцення. Гаворка ідзе пра часночны «пачастунак». Ён паляпшае агульны стан каранёвай сістэмы і знішчае шкодныя для кветкі бактэрыі.

Для прыгатавання неабходна пяць буйных зубчыкаў часнаку або шэсць-сем невялікіх, два кубкі ці крыху больш вады, палова таблеткі бурштынавай кіслаты. Трэба растварыць кіслату ў гарачай вадзе, выціснуць туды ж часночны сок і ў шкляной ёмістасці даць настояцца суткі.

Як правільна паліваць такім настоем архідэі?

Ставім вазон з архідэяй у шырокую ёмістасць з вадой, каб ён быў амаль цалкам пакрыты вадкасцю, туды дадаём нашу часночную падкормку. Так пакідаем на пару гадзін. Затым дастаём гаршчок з архідэяй і ставім на звычайнае месца. І ўжо праз месяц любуемся багатым цвіценнем.

Настоем, які застанецца, можна паліць іншыя пакаёвыя расліны. Частаваць такой смакатой архідэі і іншыя кветкі можна не часцей чым раз у тры месяцы.

Ірына ТАМКОВІЧ

Загаловак у газеце: Пачастунак для архідэі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».