Вы тут

Рэспубліканскі бюджэт на 2020 год прыняты ў другім чытанні


На паседжанні сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў дэпутаты зацвердзілі сумы даходаў, расходаў бюджэта і сам законапраект.


Гэта ўжо трэцяе чытанне законапраекта аб бюджэце ў бягучым месяцы. На мінулым тыдні дакумент дэпутаты прынялі ў першым чытанні. Пятага лістапада адбылося яго «нулявое» чытанне з удзелам прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса. Нагадаем, што галоўны фінансавы законапраект краіны дэфіцытны амаль на мільярд рублёў і зыходзіць з базавага сцэнарыя развіцця эканомікі.

«Бюджэт 2020 года не толькі не пагаршае сітуацыю з фінансаваннем бюджэтнага сектару, але і дастаткова сур’ёзны крок наперад мы робім па павышэнні заробкаў у бюджэтным сектары і пры гэтым напаўненне іншых расходаў сацыяльнага характару, расходаў, якія забяспечваюць дзейнасць бюджэтных арганізацый, таксама істотна ўзрастаюць. Гэта дазваляе меркаваць, што якасць бюджэтных паслуг будзе павышацца ў наступным годзе, асабліва ў сферы адукацыі і аховы здароўя. Акрамя таго, мы істотна павысім узровень жыцця працоўных бюджэтнага сектара», — адзначыў міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

Пры гэтым падтрымка рэальнага сектара эканомікі скарачаецца на 10%. 

Якасць партфеля дзяржаўных пазык паляпшаецца, запэўніў міністр. Краіна зніжае абавязкі па абслугоўванні доўга, замяшчае дарагія крэдыты больш таннымі. «2020 год — год, у якім сюрпрызаў не чакаецца, нягледзячы ні на якія знешнія абставіны і магчымыя змяненні макраэканамічнай кан’юнктуры ў рэгіёне і на глабальных рынках», — лічыць міністр фінансаў.

У бюджэт закладзены кошт газа як і ў бягучым годзе (у 2019 годзе кошт на расійскі газ для Беларусі складае $127 за 1 тыс. куб.м. — Зв.).

Працягваюцца перамовы аб кампенсацыі падатковага манеўра. Як адзначыў Максім Ермаловіч, яны не заканчаваліся ніколі і пакуль рана казаць аб іх выніках. Для першага чытання міністр унутраных спраў Юрый Караеў прадставіў змяненні ў закон «Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў». Паводле слоў міністра, папяровы дакументаабарот будзе скарачацца ў бок электроннага і сінхранізавацца. «Усё будзе законна з боку прадастаўлення (інфармацыі — Зв.)» — заявіў ён.

Па словах Караева, МУС адрэгулюе пытанні доступу да базы і банкаў, каб пазбегнуць выпадкаў неабгрунтаванага адказу ў паслугах.

Таксама на апошнім паседжанні Палаты прадстаўнікоў шостага склікання разгледжаны пытанні аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, змены ў адміністрацыйны кодэкс па ўзмацненні кантролю за рэалізацыяй стратэгічна важнай для краіны сыравіны і тавараў, меры адказнасці за неналежны гандаль тытунёвых вырабаў, разгледжаны карэктыроўкі ў Кодэксы аб шлюбе і сям’і, сем законапраектаў аб ратыфікацыі.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: abctv.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.