Вы тут

У бібліятэцы № 11


У бібліятэцы № 11

Сустрэча з рэдактарам часопіса “Маладосць” Святланай Воцінавай і прадстаўленне праекта-конкурсу “Бацькаўшчына светлая мая”, зладжанага часопісам з Першым Нацыянальным каналам Беларускага радыё, адбыліся 26 лістапада ў бібліятэцы № 11 Мінска.

Гэта было адно з тых мерапрыемстваў, якія ладзяцца сёлета паўсюль — і ў музеях, і ў бібліятэках, і ў навучальных установах, з тых мерапрыемстваў, на якія ўсталяваліся мода і попыт дзякуючы Году малой радзімы.

Зала бібліятэкі, і даволі прасторная, была паўнюткая (што і відаць на здымку): паслухаць расповеды пра малую радзіму ў самых розных кантэкстах ад самых розных гасцей сабралася шмат жадаючых. Прысутныя высока ацанілі “фішачку” — прэзентацыю, прысвечаную малым радзімам тых, хто працуе ў бібліятэцы. Заўсёдныя наведвальнікі мерапрыемстваў чыжоўскага дома кнігі з задавальненнем глядзелі на экран, па якім прабягалі здымкі тых, хто выдае ім кнігі, і куточкаў, адкуль яны прыехалі некалі ў Мінск, і, відаць, успаміналі свае такія ж мілыя і родныя куточкі.

Адначасова з прэзентацыяй часопіса “Маладосць” і праекта-конкурсу да Года малой радзімы, фінал якога ўжо адбыўся, прайшло і знаёмства публікі з кнігай “Скрозь “Маладосць”, выдадзенай ВД “Звязда”, — “адзінай кнігай, якая расказвае пра часопіс”.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.