Вы тут

Калі я вырасту...


Наш класны кіраўнік Аліна Міхайлаўна прапанавала паразважаць на тэму: «Калі я стану дарослым».


Юра Сямёнаў адразу адказаў:

— Атрымаю правы і набуду машыну.

А Таня Ягорава абвясціла:

— Буду актрысай.

Аліна Міхайлаўна адзначыла, што з адказамі можна не спяшацца, а як мага лепш абдумаць, напісаць і на наступным класным занятку абмеркаваць тэму разам.

— Шкада, — адазваўся Колька. —
А я ўжо збіраўся расказаць, якім вядомым футбалістам стану.

Добра, што мы не абмяркоўвалі гэта адразу! Я, пэўна, не змагла б нічога адказаць. Па дарозе дадому ўзіралася ў выпадковых сустрэчных дарослых і старалася зразумець: ці сталі яны тымі, кім марылі некалі ў дзяцінстве? І пра што яны марылі?

Вядома, не ўсе, хто марыў пакарыць космас, сталі касманаўтамі, не ўсе, хто марыў здымацца ў кіно, сталі актрысамі. Нягледзячы на гэта, усе знайшлі сваё прызначэнне.

Але ж не толькі прафесію мела на ўвазе Аліна Міхайлаўна, калі задала такую тэму. Калі вы не забыліся, я фантазёрка. І якая розніца, кім мару стаць я? Перш за ўсё я застануся Настассяй Весяловай.

Пэўна, Дзіма (ён марыць стаць інжынерам-канструктарам) абавязкова раскажа, што створыць касмічны апарат, на якім кожны ахвотны зможа паляцець на экскурсію на Марс. А яшчэ пра тое, што калі ён стане дарослым, робатаў будзе так шмат, што для іх пабудуюць асобнае жыллё.

Я зайшла ў свой пакой і ўбачыла мяккія цацкі. Калі я вырасту, ці застануцца яны са мной? Ці застанецца ў мяне час, каб гуляць з папугаем?

І мне стала неяк сумна.

Я падумала, што калі стану дарослай, то заўсёды буду памятаць сваё дзяцінства. І вучобу ў школе. І настаўніцу Аліну Міхайлаўну, і аднакласнікаў. І ніколі не забуду, якія гісторыі са мной адбыліся за гэты час.

Бо калі я стану дарослай — гэта ўжо будзе іншая гісторыя. І ў яе будзе свой час.

Андрэй СІДАРЭНКА

Прэв'ю: bash.news

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.