Вы тут

Хатняя энцыклапедыя. Гатуем цэпеліны і «сонечныя» аладкі


Цэпеліны

Спатрэбіцца: фарш свіны — 300 г; сала — 100 г; 2-3 вараныя бульбіны (у мундзіры); 4 сырыя бульбіны; жменя сухіх грыбоў; цыбуля (невялікая) — 2 шт.; паўшклянкі смятаны; соль; чорны перац; маяран.

Грыбы заліць шклянкай халоднай вады і пакінуць на гадзіну-дзве. Цыбулю дробна парэзаць. Сала нарэзаць саломкай таўшчынёй 1 см, вытапіць з яго тлушч (да стану скварак) на сярэднім агні. Скваркі дастаць і адкласці, у тлушчы абсмажыць 2/3 цыбулі з нарэзанымі дробна грыбамі (ваду з-пад грыбоў захаваць). Фарш змяшаць з абсмажанымі грыбамі і цыбуляй, дадаць соль, перац, маяран. Вараную і сырую бульбу, а таксама палову цыбуліны (каб не цямнела бульба) надзерці на дробнай тарцы; усё адціснуць праз сіта або марлю. Бульбяному соку даць адстояцца і сабраць з дна крухмал, дадаць да астатняй бульбы, усё добра змяшаць, пасаліць. З атрыманага бульбянога пюрэ зрабіць «зразы» з начынкай з фаршу (велічынёй крыху менш за яйка) прадаўгаватай формы. Варыць порцыямі ў падсоленай вадзе пры ціхім кіпенні 15—20 хвілін. У гэты час прыгатаваць соус: цыбулю, якая засталася, пасмажыць да мяккасці, уліць туды ваду з-пад грыбоў, напалову выпарыць на слабым агні, дадаць смятану, паперчыць, пасаліць, прагрэць. Падаваць адразу.


«Сонечныя» аладкі

Спатрэбіцца: морква (вялікая) — 1 шт., яблык (вялікі) — 1 шт., кефір — 3—4 ст. л., манна — 4 ст. л.,
яйкі — 2 шт., цукар — 2 ст. л., сода (гашаная) — 1 ч. л., карыца — на кончыку нажа, соль — на смак.

Моркву і яблык абіраем. У яблыка выдаляем семачкі. Надзіраем гародніну і садавіну на буйную тарку і змешваем. Дадаём да іх манну, яйкі, цукар, карыцу, соль і соду. Старанна змешваем і даём пастаяць 15—20 хвілін. Разаграваем патэльню і змазваем яе алеем. Сталовай лыжкай набіраем з місачкі масу для аладак, старанна адціскаем і фарміруем невялікія круглыя «катлеткі». Акуратна выкладваем іх на патэльню.

Смажым аладкі з двух бакоў да з'яўлення апетытнай залацістай скарыначкі.

Парада

Калі вы і вашы дамачадцы любіце чарнасліў, то можаце выкарыстоўваць яго замест карыцы — і смак стравы стане зусім іншы.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.