Вы тут

Імёны для бамбукавых мядзведзікаў


У правінцыі Шэньсі віншавалі дзіцянятаў панды.


Тры дзіцяняці вялікай панды, якія нарадзіліся ў ліпені і жніўні гэтага года, атрымалі імёны, паведаміў даследчы цэнтр па гадоўлі бамбукавых мядзведзяў у правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Імёны былі абвешчаныя на святкаванні 100 дзён іх нараджэння: дзіцяня панды Лоўшэн назвалі «Цінькуэр», а дваіх дзіцянятаў, народжаных пандай Чжучжу, назвалі «Цзяцзя» і «Юаньюань». «Цінькуэр» азначае, што мядзведзік нарадзіўся ў гарах Ціньлін, а «Цзяцзя» і «Юаньюань» азначаюць нацыянальны парк або родны край, сказаў намеснік начальніка правінцыйнага Упраўлення лясной гаспадаркі Цзан Ліньсэнь.

У Кітаі людзі часта арганізуюць святкавання з членамі сям’і і сябрамі, калі дзіцяці спаўняецца 100 дзён, каб выказаць яму свае найлепшыя пажаданні. Супрацоўнікі цэнтра па гадоўлі бамбукавых мядзведзяў у правінцыі Шэньсі выклалі з яблыкаў 4 іерогліфы з пажаданнямі тром мядзведзянятам моцнага здароўя і шчасця.

Са з’яўленнем на свет гэтых трох пушысцікаў колькасць панд у дадзеным цэнтры павялічылася да 26. А ўвогуле колькасць дзікіх вялікіх пандаў, якія жывуць у гарах Ціньлін, павялічылася са 109 у 1980-х гадах да 345 асобін цяпер.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».