Вы тут

Як здабыць уран з мора?


Кітай стварыў інавацыйны саюз, які аб’ядноўвае 20 навуковых устаноў.


Кітай сфармаваў інавацыйны саюз для садзейнічання даследаваннях і прымяненню здабычы ўрану з марской вады. Аб гэтым паведаміла Кітайская нацыянальная карпарацыя ядзернай прамысловасці (СNNC), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Новы саюз, ініцыяваны СNNC, аб’ядноўвае каля 20 навукова-даследчых інстытутаў і універсітэтаў. Саюз засяродзіцца на ўсталяванні стандартаў для тэхналогій і прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе здабывання. Гэта дапаможа паскорыць распрацоўку асноўных тэхналогій і новых прадуктаў, а таксама стварыць даследчыя платформы і выпрабавальную базу па здабычы ўрану з марскога асяроддзя для пераадолення бар’ераў у практычным прымяненні.

Падлічана, што запасы ўрану ў марской вадзе складаюць каля 4,5 мільярда тон, што прыкладна ў 1000 разоў перавышае разведаныя запасы на сушы. Але канцэнтрацыя ўрану ў марской вадзе надзвычай нізкая, і таму распрацоўка эканамічна эфектыўнай тэхналогіі здабычы ўяўляе сабой сур’ёзны выклік.
Кітай дасягнуў пэўнага прагрэсу ў развіцці абсарбцыйных матэрыялаў і абсталявання для здабывання ўрану з марской вады, але яшчэ трэба прайсці доўгі шлях да камерцыйнай распрацоўкі, паведамілі ў СNNC.

Прэв’ю: https://pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.