Вы тут

Лукашэнка пацвярджае курс на развіццё адносін з Кыргызстанам: Нават у дробязях гатовы падтрымліваць


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва з Кыргызстанам. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Бішкеку на сустрэчы з Прэзідэнтам Кыргызстана Сааранбаем Жээнбекавым, перадае БЕЛТА.


«Нават у дробязях мы гатовы вас падтрымліваць. Можаце ў гэтым не сумнявацца. Калі нешта трэба, вы скажыце, калі мы можам, абавязкова гэта зробім», — заявіў беларускі лідар. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў вялікую работу, праведзеную Кыргызстанам на пасадзе старшыні ў АДКБ: «Шчыра скажу, вы мяне здзівілі ў гэтым плане. Вы столькі прыклалі намаганняў, каб правесці вялікую колькасць мерапрыемстваў на працягу гэтага года па ўсіх напрамках. І прытым ва ўсіх рэгіёнах. Не толькі тут — на поўдні, але нават у Беларусі па лініі АДКБ праводзілі і праводзяцца мерапрыемствы».

Прэзідэнт звярнуў увагу, што з такой жа адказнасцю Кыргызстан ставіцца і да работы на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза. «Гэта сведчыць аб тым, што Кыргызстан прыкладае вялікія намаганні з пункту гледжання таго, каб засцерагчы ад небяспекі сваю рэспубліку і падняць эканоміку», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што краінам пад сілу ў разы павялічыць узаемны тавараабарот. «Мы ніколі не будзем для вас чужымі людзьмі там — на захадзе. Калі нешта трэба, мы заўсёды гатовы падключыцца і пры ўсіх роўных умовах аддаць прыярытэт Кыргызстану. Мы аднаўляем тое, што было ў Савецкім Саюзе, — адносіны і тавараабмен, і ўжо аднавілі. Нам не трэба аднаўляцца. Трэба ісці далей. Калі Кыргызстан будзе такімі тэмпамі рухацца, я ўпэўнены, што за пяцігодку вы забудзеце аб вялікіх праблемах», — падкрэсліў Прэзідэнт. 

Дагаворна-прававую базу адносін паміж Беларуссю і Кыргызстанам складаюць 45 пагадненняў. У 2018 годзе тавараабарот дасягнуў $130,9 млн, экспарт склаў $120,3 млн, імпарт — $10,6 млн. Па выніках студзеня-верасня 2019 года тавараабарот склаў $85,7 млн. Аснову беларускіх паставак у Кыргызстан у бягучым годзе фарміруюць малочныя прадукты, трактары і седлавыя цягачы, мяса і харчовыя субпрадукты свойскай птушкі, лекавыя сродкі, ізаляваныя правады, сталярныя будаўнічыя вырабы. У сваю чаргу з Кыргызстана імпартуюцца часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, радыятары, агародніна і фрукты, у тым ліку сухафрукты, баваўнянае нячэсанае валакно, абутак. Экспарт беларускіх паслуг у 2018 годзе склаў $4,4 млн, імпарт — $0,8 млн. 

У Кыргызстане дзейнічаюць 56 прадстаўніцтваў суб’ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб’ютараў беларускіх прадпрыемстваў. На тэрыторыі Беларусі працуюць 4 прадпрыемствы з кыргызскім капіталам, у тым ліку 3 сумесныя і адно замежнае. 

Чарговае пасяджэнне двухбаковай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве плануецца правесці ў Мінску 1 снежня. Нядаўна бакі дамовіліся аб тым, каб падняць узровень сустаршынь камісіі да віцэ-прэм’ераў.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».