Вы тут

У Рызе — школа беларуская


Сузор’е дасведчаных настаўнікаў працуе ў Рыжскай беларускай асноўнай школе імя Янкі Купалы


Мемарыяльная дошка на будынку школы

У 2019–2020 навучальным годзе ў Рызе па-ранейшаму працуе беларуская школа. Ёй даводзіцца быць канкурэнтаздольнай сярод іншых навучальных устаноў Латвіі, даваць вучням трывалыя веды. Яшчэ адзін прыярытэт, безумоўна вельмі важны: захаванне ў беларускім асяродку нацыянальнай ідэнтычнасці, свядомасці. Дасягаецца тое ў першую чаргу праз родную мову, гульні, песні, паглыбленне ў бязмежны свет беларускай культуры, літаратуры. Вядома ж, далучаюць вучняў да такіх каштоўнасцяў беларускія настаўнікі, якіх у Рыжскай школе цэлае сузор’е. Плённа шчыруюць на ніве адраджэння беларускага школьніцтва ў Латвіі Марыя Халяўская, Святлана Главацкая, Святлана Сабалеўская, Валянціна Шатроўская, Наталля Дзірвук, Людміла Фаміна. Менавіта дзякуючы ім поўніцца школа роднай гаворкай, дзякуючы ім “бруіцца слоўца свежае й непаўторнае”.

Сёлета ў Рыжскай беларускай асноўнай школе імя Янкі Купалы за парты селі 18 першакласнікаў. Гэта наша надзея! Вясёлыя, адкрытыя, кемлівыя — маленькія купалаўцы. Нам прыемна ўсведамляць, што пра рыжскіх першакласнікаў ведае, клапоціцца Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У прыватнасці, нашы першакласнікі атрымалі ў першы дзень вучобы на памяць кнігу “Мая Радзіма — Беларусь” ад беларускага Прэзідэнта. Спадзяемся, зернейкі любові да зямлі продкаў, цікавасці да нашай гісторыі, культуры будуць гарманічна расці-развівацца ў іх душах.

Цешаць нас і будучыя выпускнікі: дзевяцікласнікі. Сочым за іх поспехамі ды спадзяемся, што яны ніколі не забудуць сваіх настаўнікаў, родную мову, школу, дзе былі зроблены першыя крокі ў Краіну Ведаў. Як не забываюць школу выпускнікі Ганна Руканец, Валерыя Зотава, Міхась Рабацень, Ксенія Сяргей (яна, дарэчы, сёлета стала студэнткай Беларускага дзяржпедуніверсітэта імя Максіма Танка). Спадзяемся, што праз пяць гадоў дзяўчына прыйдзе да нас у школу маладой настаўніцай.

У нас, у рыжскай беларускай школе, ведаюць верш Сяргея Панізьніка з радком: “Прытулак любові, Купалаўскі дом”. Прысвяціў паэт свой твор музею Купалаўскаму, і сам там працаваў. Але ж і да нашага, рыжскага “Купалаўскага дома” цёплыя радкі стасуюцца, калі разважаеш пра лёс і будучыню адзінай беларускай школы ў Латвіі. Шмат чаго прыйшлося перажыць ёй на шляху. Але школа — жыве, працуе, з надзеяй глядзіць у будучыню. За тое мне, як былой дырэктарцы школы, хочацца падзякаваць Анжэле Аляксееўне Дзмітрыевай, якая цяпер выконвае абавязкі дырэктаркі.

Імкліва бяжыць час. Хутка ўжо й Новы год. Добрая нагода, каб задумацца над такімі вечнымі пытаннямі: як мы жывем, куды рухаемся, што ў душы маем? Рыжская беларуская школа імя Янкі Купалы дапамагае настаўнікам, вучням, іх бацькам прасвятляць адказы на гэтыя пытанні, жыць у адзіным рытме з гістарычнай Бацькаўшчынай.

Ганна Іванэ, г. Рыга

Нумар у фармаце ПДФ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».