Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні ў вас ёсць шанц завесці каштоўныя знаёмствы. Гэтаму будуць спрыяць ваш дар красамоўства і ўменне пераконваць навакольных. У панядзелак і аўторак не працуйце занадта старанна, расцягніце справы і планы на ўвесь тыдзень. У суботу, калі абставіны дазволяць, падарыце сабе прыемны вечар — адпачніце так, як хочацца.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні вы будзеце адкрыты для дзелавых прапаноў, і яны пачнуць паступаць у нарастаючым тэмпе. У сераду можаце трохі страціць пільнасць і забыцца пра свае абавязкі. У канцы працоўнага тыдня магчымыя канфлікты, як з начальствам, так і з членамі сям'і. Але вы можаце пазбегнуць непрыемных сітуацый, калі будзеце карэктныя. У выхадныя дні магчымы зрыў планаў, паспрабуйце не засмучацца...


БЛІЗНЯТЫ. Вас чакаюць павышэнне зарплаты і новыя цікавыя праекты. Поспех любых перамоў цяпер залежыць выключна ад выразнасці вашай аргументацыі. Ды і ў асабістым жыцці чакаюцца прыемныя перамены. Усе праблемы застануцца ў мінулым, у вас дакладна будзе нагода для радасці.


РАК. Каб пазбегнуць ускладненняў у розных сферах, у найбліжэйшыя дні пажадана заняцца паўсядзённымі справамі, а не будаваць глабальныя планы. Аўторак абяцае быць сумнаватым. Паспрабуйце не ўпадаць у дэпрэсію, ганіце прэч тужлівыя думкі. У сераду ўменне знайсці агульную мову з рознымі людзьмі абяцае прыбытак. Субота можа стаць днём прасоўвання наперад. Калі хочаце нешта змяніць у сваім жыцці, дзейнічайце.


ЛЕЎ. Першая палова тыдня можа прайсці вельмі спакойна, нават сумна. У сераду будзеце займацца фінансавымі пытаннямі, у прыватнасці, тымі, якія звязаны з крэдытамі. Сустрэчы на гэтым тыдні абяцаюць аказацца вельмі значнымі і важнымі. Работа пагражае заняць большую частку часу. Але не варта забываць пра неабходнасць адпачынку.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні фартуна дапаможа вам. Увасабляйце ў жыццё даўнія праекты, яны могуць прынесці поспех. Толькі пажадана не ўзвальваць на свае плечы занадта шмат работы — ёсць рызыка не справіцца: паспрабуйце быць больш рэалістычнымі. Не хавайце сваёй радасці ці засмучэння ад блізкіх. Яны з разуменнем паставяцца да гэтага. Іх падтрымка падбадзёрыць і надасць сіл.


ШАЛІ. На рабоце паспрабуйце паводзіць сябе стрымана, адкіньце эмоцыі. Гаварыце спакойна і па сутнасці, нават калі вы выявілі падман ці карыслівыя інтарэсы. Лепш накіруйце свае сілы і энергію на наладжванне новых прафесійных сувязяў. У пятніцу начальства адзначыць вашы мэтанакіраванасць і дзелавую хватку і, верагодна, задумаецца пра заахвочванне. У выхадныя дома і ў сям'і вас чакаюць спакой і дабрабыт.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вам давядзецца праявіць гнуткасць розуму і максімум кемлівасці. Затое можаце атрымаць салідны прыбытак. У аўторак будзьце асабліва ўважлівыя да свайго асяродку, ёсць магчымасць здабыць новага сябра. Паспрабуйце разумна спланаваць суботні дзень, і тады адчуеце, што ж у гэтыя выхадныя неабходна зрабіць.


СТРАЛЕЦ. Паспрабуйце хоць на гэтым тыдні разгрузіць сябе ад лішніх і чужых спраў. У панядзелак нечаканыя праблемы могуць стаміць і давесці да стрэсу. Не апускайце рукі, у вас усё атрымаецца. Каб не страціць упэўненасці і пазітыву, часцей кантактуйце з сябрамі і блізкімі людзьмі. У выхадныя старайцеся ва ўсім трымаць меру, інакш жаданне як след адпачыць пасля цяжкага тыдня можа нашкодзіць.


КАЗЯРОГ. У першай палове тыдня цярпенне дапаможа захаваць свае пазіцыі ў адносінах, як дома, так і на рабоце. У пятніцу ўвечары было б дарэчы арганізаваць маленькае свята, вам неабходна ўзнагародзіць сябе за добрую працу. У выхадныя пажадана пазбягаць шумных вечарынак, бо яны прынясуць толькі стомленасць і расчараванне, — лепш займіцеся сабой.


ВАДАЛІЎ. Надыходзіць спрыяльны перыяд у плане партнёрскіх адносін. Але цяпер не той момант, калі варта плыць па цячэнні. Можаце смела адстойваць сваю пазіцыю, і ў вас з'явіцца шанц адчуць смак перамогі. У суботу не атрымаецца дагадзіць усім, затое вы вылучыце на самай справе важных людзей. У нядзелю варта і пажыць у сваё задавальненне.


РЫБЫ. На рабоце будзе цаніцца ваша гатоўнасць аператыўна ўключыцца ў агульную справу, але не імкніцеся вырашаць усе задачы ў адзіночку. Лепш працаваць у камандзе. Добразычлівасць і гнуткасць у адносінах з людзьмі стануць супрацьяддзем ад магчымага нервовага зрыву. Вы будзеце літаральна выпраменьваць энергічнасць, упэўненасць у сваіх сілах, імкненне быць наперадзе. У суботу не паўтарайце памылак мінулага ў асабістым жыцці.

Прэв'ю: ostrnum.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым прываблівае факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі?

Чым прываблівае факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі?

На гэ­тым тыд­ні фа­куль­тэ­ту ўнут­ра­ных вой­скаў Ва­ен­най ака­дэ­міі споў­ні­ла­ся 27 га­доў. 

Эканоміка

Дылема хатняй гаспадыні: купляць прадукты на месцы або ісці ў краму цераз дарогу?

Дылема хатняй гаспадыні: купляць прадукты на месцы або ісці ў краму цераз дарогу?

 У сталіцы, дзе досыць шмат сетак з іх акцыямі, мудрагелістымі зніжкамі, накапляльнымі баламі, часам сапраўды цяжка адшукаць тавар па аптымальнай цане.

Грамадства

Адзін з найлепшых у краіне інспектараў па справах непаўналетніх расказвае пра службу і няпростых падлеткаў

Адзін з найлепшых у краіне інспектараў па справах непаўналетніх расказвае пра службу і няпростых падлеткаў

Вячаслаў Сайко ўпэўнены, што да любога цяжкага падлетка можна знайсці падыход, заахвоціць уласным прыкладам да карысных заняткаў (напрыклад, да спорту) і накіраваць яго на шлях выпраўлення.

Здароўе

​Што такое каранавірус і чым ён небяспечны

​Што такое каранавірус і чым ён небяспечны

Хто ў групе рызыкі і як лячыць інфекцыю?