Вы тут

На наступным тыдні зноў пахаладае


Сёння сіноптыкі абяцаюць самы цёплы дзень на гэтым тыдні. Максімальная тэмпература паветра будзе дасягаць у заходніх раёнах нашай краіны 8 градусаў з плюсам. Але анамальнае цяпло не пратрымаецца доўга. Ужо на выхадныя да нас зноў завітае не зусім спрыяльнае надвор'е з поўначы нашага кантынента, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У апошні дзень восені з акваторыі Балтыйскага мора на тэрыторыю нашай краіны чакаецца перамяшчэнне малаактыўных франтальных раздзелаў, услед за якімі пачнуць паступаць прахалодныя паветраныя масы паўночных шырот. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны — невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, які будзе пераходзіць у мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. Вецер заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 1 градуса да плюс 5.

Першага снежня, як па замове зімы, зноў пахаладае. У гэты дзень наша тэрыторыя будзе знаходзіцца пад уплывам халодных няўстойлівых паветраных мас, якія паступаюць са Скандынавіі. Будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. У асобных раёнах краіны невялікі кароткачасовы снег. На некаторых участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, уначы парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе стабільна халодная: мінус 2 — мінус 6 градусаў, удзень трохі пацяплее, чакаецца ад мінус 4 градусаў да плюс 2 градусаў. На фоне паніжэння тэмпературы на дарогах будзе слізка.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак і аўторак, 2 і 3 снежня, месцамі па краіне чакаецца кароткачасовы снег, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе 1—7 марозу, пры праясненнях — да мінус 9 градусаў. Тэмпература ўдзень складзе ад мінус 4 да 2 градусаў з плюсам.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: ysia.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Антыдэпрэсанты не выклiкаюць прывыкання i залежнасцi». Як перамагчы трывогу i дэпрэсiўны настрой?

«Антыдэпрэсанты не выклiкаюць прывыкання i залежнасцi». Як перамагчы трывогу i дэпрэсiўны настрой?

Расказаў урач-псiхiятр-нарколаг мiнскага гарадскога клiнiчнага псiхiятрычнага дыспансера Iгар Сарокiн.

Грамадства

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

У Беларусi дзейнiчае такi дакумент, як «Тэхнiчная эксплуатацыя жыллёвых i грамадскiх будынкаў i збудаванняў. Парадак правядзення».