Вы тут

Налета ў сталіцы запрацуе сэрвіс аплаты праезду карткамі ў наземным транспарце


Налета ў сталіцы запрацуе сэрвіс аплаты праезду карткамі ў наземным транспарце. Пра гэта паведаміла выканаўчы дырэктар БПС-Ашчадбанка Марына АСІПОЎСКАЯ на Мінскім транспартным форуме.


— Тэхналогія ўжо паспяхова пратэсціравана на шостым трамвайным маршруце, які звязвае Серабранку і Зялёны Луг. Кожны дзень такім чынам ажыццяўляюцца тысячы паездак. Гэты вынік дазволіў максімальна падрыхтавацца да маштабнага запуску сістэмы аплаты праезду бескантактавымі банкаўскімі карткамі. Мы пераканаліся, што такі спосаб карыстаецца вялікім попытам у пасажыраў, — адзначыла выканаўчы дырэктар БПС-Ашчадбанка.

Сэрвіс падтрымлівае плацежныя сістэмы Vіsа, Mаstеrсаrd і Белкарт-Mаеstrо з бескантактавым інтэрфейсам. Таксама для разлікаў падыдуць смартфон, «разумныя» гадзіннікі і іншыя прылады з падтрымкай тэхналогіі NFС. Пры гэтым кошт праезду застанецца такі ж, як і пры куплі папяровага талона. Для аплаты трэба будзе паднесці картку да валідатара, дачакацца гукавога сігналу і тэкставага паведамлення. Вывучыць гісторыю паездак і расходаў, удакладніць статус банкаўскай карткі і атрымаць электронны карт-чэк можна будзе ў асабістым кабінеце пасажыра на сайце сістэмы Рауbусаrd.

Такая тэхналогія ўжо паспяхова працуе ў мінскім метро і цягніках гарадскіх ліній. Пасажыры чыгункі толькі ў кастрычніку аплацілі такім спосабам на 50 працэнтаў
больш перамяшчэнняў, чым у верасні. Усяго ж банкаўскімі карткамі кожны месяц аплачваецца каля двух мільёнаў паездак на розных відах грамадскага транспарту. Услед за сталіцай новаўвядзенні могуць запусціць і ў рэгіёнах.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв'ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».