Вы тут

Лукашэнка аб кандыдатуры Мясніковіча на пасаду старшыні Калегіі ЕЭК: Гэта пад сілу толькі вам


Перспектывы старшынства Беларусі і прадстаўнікоў краіны ў інтэграцыйных аб’яднаннях на постсавецкай прасторы сталі галоўнай тэмай сённяшняй сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, паведамляе БЕЛТА.


У лютым 2020 года старшынства ў Еўразійскім эканамічным саюзе пяройдзе да Беларусі. Адначасова краіна атрымае права прызначыць на чатыры гады свайго старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Прадстаўнік Беларусі, Станіслаў Зась, таксама прызначаны генсакратаром АДКБ з 1 студзеня 2020 года. Акрамя таго, рэспубліка ў наступным годзе будзе старшынстваваць у Вышэйшым дзяржсавеце Саюзнай дзяржавы і сустаршынстваваць у СНД.

«Гаворка ідзе пра тое, што будучыя гады для нас вельмі ганаровыя і ў той жа час адказныя. Мы фактычна ўзначалім увесь Савецкі Саюз, — сказаў Прэзідэнт. — Пры гэтым вы бачыце, якія інтэграцыйныя працэсы ідуць. Таму фактычна прыйдзецца цягнуць воз за ўсіх».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прапанова аб кандыдатуры Міхаіла Мясніковіча на пасаду старшыні Калегіі ЕЭК была старанна прааналізавана і падрыхтавана. «Вядома, мы думалі над тым, каго ж рэкамендаваць. Праўда, і жадаючыя былі, — адзначыў ён. — Але я лічу, што гэта вам пад сілу, толькі вам. Таму што ўсе кандыдатуры, якія мне давялося разглядаць, яны слабейшыя, менш дасведчаныя, менш дыпламатычныя. У вас усе гэтыя якасці ёсць».

Аляксандр Лукашэнка таксама распавёў, што перад тым як канчаткова агучыць сваё рашэнне, праінфармаваў пра яго кіраўнікоў краін ЕАЭС. «Мне трэба было напэўна, сур’ёзна пракансультавацца і падрыхтаваць сваіх калегаў, — растлумачыў ён. — Вы ж разумееце, што наш кандыдат павінен чатыры гады выконваць гэтыя абавязкі. Кандыдатуру прапануе Прэзідэнт на наш эканамічны савет, дзе будуць сядзець кіраўнікі дзяржаў. І хацелася б, каб яны безумоўна ўспрынялі гэтую кандыдатуру. Непрыняцця няма. Я і ўчора размаўляў з шэрагам кіраўнікоў. многія вас ведаюць. Не шматлікія, а ўсе ведаюць. Такаеў (Прэзідэнт Казахстана. — Заўвага БЕЛТА) больш ведае: вы працавалі на аднолькавых пасадах. Мы з ім учора пагаварылі. Усе ўспрымаюць станоўча. Я лічу, з якога боку ні падыдзі, і ў асабістым стаўленні, гэта нядрэнна будзе для вас — папрацаваць там і прынесці карысць не толькі Беларусі, але і ўсёй нашаё эканамічнай супольнасці».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.

Культура

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Сёлета ён пройдзе ўпершыню выключна пад адкрытым небам.

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».