Вы тут

Беларусь і Латвія абмеркавалі правядзенне ЧС па хакеі


Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук правёў рабочую сустрэчу з паслом Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі Эйнарсам Семанісам. Асноўная тэма, якую абмеркавалі бакі, датычылася падрыхтоўкі правядзення чэмпіянату свету па хакеі, які з 7 да 23 мая 2021 года пройдзе ў Мінску і Рызе.


Сяргей Кавальчук адзначыў, што абедзве краіны маюць добры вопыт арганізацыі сусветнага першынства: у Латвіі чэмпіянат праводзіўся ў 2006 годзе, у Беларусі — у 2014-м. «І ў Мінску, і ў Рызе ёсць сучасная спартыўная інфраструктура, сабраны кваліфікаваныя спецыялісты, але самае галоўнае — людзі, якія разумеюць хакей і вельмі любяць яго. Упэўнены, мы здолеем стварыць сапраўднае свята для ўсіх балельшчыкаў, зрабіць нашы краіны больш адкрытымі і вядомымі», — прыводзіць словы Кавальчука афіцыйны сайт Міністэрства спорту і турызму.

Пасол Латвіі расказаў, што 15 кастрычніка гэтага года ўрад абнавіў склад распарадчага камітэта па маніторынгу арганізацыі чэмпіянату свету па хакеі, зацвердзіўшы кіраўніком камітэта прэм'ер-міністра Крыш'яаніса Карыньша. Нагадаем, арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні чэмпіянату свету ў Беларусі ўзначаліў прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Эйнарс Семаніс падкрэсліў, што абедзве краіны ўдзяляюць значную ўвагу маючаму адбыцца чэмпіянату. На яго думку, паспяховаму правядзенню сусветнага хакейнага форуму будуць спрыяць максімальнае спрашчэнне пагранічна-мытных працэдур, узгодненая маркетынгавая палітыка і сумесная работа па прыцягненні турыстаў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Прэв'ю: sportsweek.org

Выбар рэдакцыі

Культура

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

З пачаткам новай падпісной кампаніі ў «Маладосці» з'явіўся новы «прамоўшан»: цяпер гэта «больш чым часопіс».

Грамадства

Як «Чырвонка. Чырвоная змена» дае дарогу будучым журналістам

Як «Чырвонка. Чырвоная змена» дае дарогу будучым журналістам

Мы заўсёды чакаем найперш ініцыятыўных, здольных нешта прапанаваць. І такія маладыя людзі заўсёды будуць пачуты.

Культура

Апошні трэк-ліст Алега Молчана

Апошні трэк-ліст Алега Молчана

Сёння 40 дзён, як кампазітар пайшоў з жыцця.