Вы тут

Крысціна Юханесан: Мы ўражаны цікаўнасцю беларускіх кнігавыдаўцоў да шведскай літаратуры


У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча з паслом Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыняй Крысцінай Юханесан. Размова ў асноўным ішла пра супрацоўніцтва Беларусі і Швецыі ў гуманітарнай сферы.


Варта зазначыць, што ў апошнія 20—25 гадоў у Мінску выдадзена на рускай і беларускай мовах болей як 400 кніг шведскіх аўтараў. Безумоўным лідарам з’яўляецца дзіцячая літаратура паўночнай краіны. Гэтаму, несумненна, спрыяюць памкненні пасольства шырэй прадстаўляць свае культуру і літаратуру.

«Браты Львінае сэрца», «Малы і Карлсан-з-даху» — кнігі Астрыд Ліндгрэн, перакладзеныя на беларускую мову і выдадзеныя яшчэ ў «Юнацтве», а таксама Выдаўцом Зміцерам Коласам. «Літаратура і Мастацтва», Выдавец Зміцер Колас, «Мастацкая літаратура», «Кнігазбор» і іншыя выдавецтвы спрычыніліся да выдання на беларускай мове кніг шведскіх пісьменнікаў Ю. Вісландэр, С. Нурдквіста, Г. Бэргстрэма, Л. Андэрсан… А сёння ў краіне працуе Выдавец Надзея Кандрусевіч (такая назва ў выдавецтва, якое ўзначальвае аўтарытэтная перакладчыца са шведскай мовы спадарыня Надзея Кандрусевіч), якое спецыялізуецца на выданні кніг шведскіх літаратараў па-беларуску.

Міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч запрасіў кіраўніка шведскага пасольства да актыўнага ўдзелу ў маючай адбыцца ў лютым 2020 года чарговай Мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашу. Былі абмеркаваны і тэмы выдання беларускай мастацкай літаратуры ў Стакгольме ў перакладзе на шведскую мову.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».