Вы тут

Прастора даверу


Беларусь узяла ўдзел у VIII Санкт-Пецярбургскім культурным форуме


Пра нашу краіну тут казалі шмат. Так, напрыклад, з Мінска ў Піцер прыехала знакавая выстаўка з Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі «Майсей Напельбаум. Партрэт эпохі», а на міжнароднай канферэнцыі «Культурныя маршруты славянскага свету на карце Еўропы» былі агучаны беларускія прынцыпы пабудовы тых самых культурных маршрутаў.

Сёлета пляцоўка VIII Санкт-Пецярбургскага культурнага форуму ў поўным сэнсе выступіла прасторай даверу і шматфункцыянальнай камунікацыйнай платформай, якая сабрала лідараў меркаванняў і экспертаў, дзеячаў культуры, прадстаўнікоў органаў улады, бізнесу, міжнародных прафесійных і грамадскіх арганізацый, журналістаў, забяспечыла ўмовы для рэалізацыі новых праектаў у культуры. Асноўная тэма форуму  — «Культурныя коды ва ўмовах глабалізацыі». Форум традыцыйна працаваў адначасова ў трох кірунках: прафесійным, дзелавым і грамадскім.

Канферэнцыя «Культурныя маршруты славянскага свету на карце Еўропы»  — адна з найважнейшых частак форуму. Сама праграма «Культурныя маршруты» была прынята Саветам Еўропы ў 1987 годзе для захавання спадчыны і разнастайнасці розных краін, прасоўвання ідэі культурных абменаў. Сумесныя маршруты выступаюць у якасці каналаў для міжнароднага дыялогу і садзейнічаюць пашырэнню ведаў аб Еўрапейскай культурнай ідэнтычнасці.

— Культура і духоўная спадчына Беларусі адыгрываюць важную ролю ў фарміраванні і ўмацаванні культурнай ідэнтычнасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы,  — падкрэсліў падчас канферэнцыі міністр культуры Беларусі Юрый Бондар. — У краіне шмат робіцца ў кірунку рэстаўрацыі і аднаўлення гісторыка-культурнай спадчыны. Мы актыўна супрацоўнічаем з Латвіяй, Літвой, Польшчай, Расіяй і Украінай. Дзяржава не словам, а справай даказвае сваю прыхільнасць і далей заставацца своеасаблівым культурным мостам у Еўропе, важнай пляцоўкай не толькі палітычнага, але і міжкультурнага дыялогу.

Міністр культуры таксама адзначыў, што Беларусь валодае значным патэнцыялам у справе ўзбагачэння рэгіянальнага міжкультурнага супрацоўніцтва. Сёння ў краіне налічваецца больш чым 15 тысяч аб’ектаў, якія маюць гістарычнае, культурнае і мастацкае значэнне, 5,5 тысячы з іх уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. На тэрыторыі краіны таксама знаходзіцца вялікая колькасць памятных месцаў, звязаных з імёнамі выдатных дзеячаў сусветнай гісторыі і культуры, такіх, у прыватнасці, як Сімяон Полацкі, Адам Міцкевіч, Фёдар Дастаеўскі, Марк Шагал, Надзя Лежэ, Казімір Малевіч.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».