Вы тут

Памёр беларускі пісьменнік і драматург Анатоль Дзялендзік


Памёр беларускі пісьменнік і драматург Анатоль Дзялендзік. Пра гэта распавёў на сваёй старонцы ў Facebook рэжысёр Юрый Елхаў, паведамляе БЕЛТА.


"29 лістапада на 85-м годзе пайшоў з жыцця вядомы савецкі і беларускі пісьменнік і драматург Анатоль Андрэевіч Дзялендзік. Вечная яму памяць!" - напісаў Юрый Елхаў.

Анатоль Дзялендзік нарадзіўся 4 сакавіка 1934 года. Атрымаў медыцынскую адукацыю і 11 гадоў працаваў урачом псіхіятрычнай клінікі. Скончыў таксама Літаратурны інстытут імя А.М.Горкага ў Маскве. У тэатрах было пастаўлена каля 30 яго п'ес. Працаваў над гістарычным фільмам "Анастасія Слуцкая", які атрымаў 17 прызоў на міжнародных кінафестывалях, у тым ліку ў ЗША і Кітаі.

Прэв'ю: anatol.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».