Вы тут

Што змянілася ў Беларусі з 1 снежня


Падаражэе сувязь ў А1

A1 змяняе ўмовы абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб на некаторых тарыфных планах. З пашырэннем аб'ёму паслуг зменіцца і кошт абаненцкіх плат, хвілін, SMS, звыш уключаных у абаненцкую плату, дадатковых паслуг некаторых тарыфных планаў, якія былі запушчаныя ў 2019 годзе. Таксама змены закрануць кошт опцый «Безлімітныя званкі ва ўсе сеткі», «Безлімітны інтэрнэт» на архіўных тарыфных планах лінеек «Камфорт» і «Камфорт+». Зменяцца са снежня і ўмовы абслугоўвання карпаратыўных кліентаў.

Падаражэюць цыгарэты

З 1 снежня даражэюць некаторыя маркі цыгарэт. Павышэнне коштаў у сярэднім складзе ад 1 да 10 капеек.

Так, у прыватнасці, з прадукцыі Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» на 5 капеек даражэюць некаторыя віды цыгарэт Pall Mall, Rothmans, Kent, на 10 капеек - Vogue. А ў «Тытунь-інвест» кошты на асобныя маркі павышаюцца на 1-4 капейкі.

На чыгунцы патаннеюць электронныя квіткі

З 1 снежня адмяняецца камісія пры афармленні электронных білетаў. Гэта значыць, што ён будзе танней за традыцыйны папяровы квіток, які па-ранейшаму можна купіць у касе. Розніца ў суме - 24 капейкі для рэйсаў унутры краіны і 78 капеек для міжнародных цягнікоў.

Таксама Беларуская чыгунка скончыла распрацоўку мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік». 2 снежня яно з'явіцца і ў Google Play, і ў App Store.

За летнія шыны на аўто могуць пакараць

У Беларусі ўстаноўлены тэрміны абавязковай змены шын. З надыходам зімовага сезону, які працягнецца з 1 снежня па 1 сакавіка, аўтамабілі трэба «пераабуць» ў зімовыя шыны.

За ўдзел у дарожным руху транспарту без зімовых шын прадугледжана пакаранне для кіроўцаў. Гэта можа быць папярэджанне або штраф да 0,5 базавай велічыні (1 базавая сёння - 25,5 рубля).

Пашырыцца сетка платных дарог

У снежні да існуючых платных дарог далучаецца ўчастак працягласцю ў 62 кіламетры на трасе Мінск - Гродна - мяжа Польшчы - ад 134 да 196 кіламетра.

Фота аўтара і pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.