Вы тут

7630 пасажырскіх самалётаў


Дадаткова спатрэбяцца кітайскім авіякампаніям.


Паводле прагнозаў Кітайскай карпарацыі авіяцыйнай прамысловасці (Aviation Industry Corporation of China, AVIC), да 2038 года кітайскім авіякампаніям спатрэбіцца дадаткова 7630 пасажырскіх самалётаў, каб задаволіць пасажырскі попыт і замяніць спісаныя лайнеры, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Гадавы прагноз AVIC аб развіцці айчыннага рынку грамадзянскай авіяцыі на перыяд 2019-2038 гадоў быў прадстаўлены ў Сіані, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай). Як паведаміў намеснік дырэктара Цэнтра развіцця і даследаванняў AVIC Хуан Юймінь, пасажырскі авіяпарк неабходна папоўніць на 1460 шырокафюзеляжных магістральных самалётаў, 5168 вузкафюзеляжных і 1002 рэгіянальных самалёта.

Вузкафюзеляжные магістральныя самалёты працягнуць складаць асноўную долю кітайскага авіяпарку. Але з улікам перагружанасці галоўных аэрапортаў і паветраных маршрутаў, а таксама пашырэння міжнародных перавозак узрасце патрэба ў шырокафюзеляжных суднах, адзначаецца ў прагнозе.

Чакаецца, што ў бліжэйшыя 20 гадоў каэфіцыент пасажырскай загрузкі ў лайнерах кітайскіх авіякампаній захаваецца на ўзроўні вышэй 84 працэнта.

Прэв’ю: samolety.org

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».