Вы тут

Боты Напалеона сышлі з малатка за 117 тыс. еўра


На аўкцыёне ў Парыжы прададзеныя батфорты, якія належалі Напалеону Банапарту. Пра гэта піша lenta.ru са спасылкай на Twitter-акаўнт аўкцыённага дома Drouot.


Адзначаецца, што чорныя скураныя боты сышлі з малатка за 117,2 тысячы еўра. Першапачаткова іх кошт быў ацэнены ў 50-80 тысяч еўра. 

Паводле інфармацыі французскіх гісторыкаў, гэтыя батфорты Напалеон насіў у ссылцы на востраве Святой Алены, дзе ён памёр у 1821 годзе. У Францыю іх прывёз ад'ютант, які суправаджаў яго, - генерал і граф Анры Бертран.

Пасля гэтыя боты пазычылі скульптару Карла Марачэці, калі той працаваў над статуяй Банапарта. Затым Марачэці падарыў іх сенатару Полу Ле Ру, у сям'і якога яны захоўваліся да таго, як былі выстаўленыя на продаж.

Прэв'ю: Christian Hartmann, Reuters

Выбар рэдакцыі

Культура

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

З пачаткам новай падпісной кампаніі ў «Маладосці» з'явіўся новы «прамоўшан»: цяпер гэта «больш чым часопіс».

Грамадства

Як «Чырвонка. Чырвоная змена» дае дарогу будучым журналістам

Як «Чырвонка. Чырвоная змена» дае дарогу будучым журналістам

Мы заўсёды чакаем найперш ініцыятыўных, здольных нешта прапанаваць. І такія маладыя людзі заўсёды будуць пачуты.

Культура

Апошні трэк-ліст Алега Молчана

Апошні трэк-ліст Алега Молчана

Сёння 40 дзён, як кампазітар пайшоў з жыцця.