Вы тут

У Гродне мужчына скраў таксу, але сабака збег і самастойна вярнуўся дадому


Жыхарка Гродна 1950 года нараджэння падчас шопінгу ледзь не страціла свайго сабаку, аднак у тым ліку дзякуючы супрацоўнікам міліцыі ўсё скончылася добра.


Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС аблвыканкама, каля гадзіны дня жанчына прыйшла ў гандлёвы цэнтр па вуліцы Дубко. Прывязала таксу каля ўваходу ў будынак, а калі праз паўгадзіны выйшла, то ўбачыла, што гадаванец знік.

Уладальніца адразу ж паведаміла аб знікненні ў міліцыю, на працягу некалькіх гадзін выкрадзены сабака знайшоўся. Аказалася, што яе забраў мужчына 1970 года нараджэння, што праходзіў міма. Праваахоўнікі па камерах відэаназірання ўстанавілі, што грамадзянін выйшаў з тэрыторыі адной з будаўнічых арганізацый, якая знаходзіцца каля гандлёвага цэнтра, падышоў да лаўкі, дзе была прывязаная такса. Каля 15 хвілін сядзеў побач, гладзіў яе, а потым забраў.

Мужчына растлумачыў, што знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і вельмі любіць сабак яшчэ з маладосці. Яму здалося, што такса замёрзла, хоць тая была ў камбінезоне. У выніку падазраваны адвёў выкрадзенага гадаванца ў будаўнічую бытоўку, дзе адпусціў з ланцужка, а сам працягнуў распіваць спіртное.

Супрацоўнікі міліцыі да таго часу ўстанавілі, хто скраў сабаку, аднак падзеі развіваліся вельмі імкліва. У нейкі момант мужчына забыўся зачыніць дзверы і такса збегла. Сабака добра ведаў гэты раён, бо гаспадыня пастаянна выгульвае яго там. Такса самастойна вярнулася дадому, а супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС знайшлі ў бытоўцы ў падазраванага камбінезон і ашэйнік

Супрацьпраўным паводзінам грамадзяніна дадзена прававая ацэнка. Крымінальная адказнасць за падобныя дзеянні прадугледжана па артыкуле “Крадзеж”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: lapkins.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».