Вы тут

У Мінску назавуць імя лепшага валанцёра БРСМ сталіцы


3 снежня з 10.00 да 17.00 Мінская гарадская арганізацыя БРСМ правядзе для валанцёраў рух “Добрае Сэрца" маладзёжны форум “ДобраFest” (вул.Маякоўскага, 129, Мінскі гарадскі палац культуры).


100 лепшых валанцёраў БРСМ - навучэнцы мінскіх школ і гімназій, прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі, студэнты - прымуць удзел у мерапрыемстве.

У Мінскім гарадскім палацы культуры ўсе ахвотныя змогуць наведаць (з 10.00 да 15.00) выставу-прэзентацыю з фотаздымкамі валанцёрскіх мерапрыемстваў БРСМ, а таксама ўбачыць самыя яркія моманты ў інтэрактыўнай зоне “Фотасушка”. Аматары настольных гульняў правераць свае навыкі.

 З 12.00 да 14.00 пройдзе адкрыты дыялог, на якім падвядуць вынікі работы валанцёраў за год. Хлопцы і дзяўчаты ў нефармальнай абстаноўцы падзеляцца сваім вопытам, абмяркуюць праекты Саюза моладзі, а таксама прадставяць свае новыя ідэі ў шасці кірунках: валанцёрства на спартыўных мерапрыемствах міжнароднага ўзроўню, бязвыплатная адрасная дапамога ветэранам, валанцёрства ў рамках сацыяльнай абароны дзяцей, тэхналогіі сацыяльнага праектавання, асаблівасці фізічнай і псіхалагічнай дапамогі інвалідам-калясачнікам, фандрайзінг (прыцягненне грашовых сродкаў і іншых рэсурсаў на ажыццяўленне праектаў).

У 15.00 адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў мінскага гарадскога этапу конкурсу “Валанцёр года – 2019” у намінацыях “Асабісты ўклад”, “Лепшы валанцёрскі атрад”, “Лепшая навучальная праграма для валанцёраў”, “Лепшы іміджавы плакат” і “Лепшая валанцёрская група ў сацыяльнай сетцы”.

Узнагародзяць і пераможцаў гарадскога этапу конкурсу на найлепшую фатаграфію, малюнак, верш і эсэ арт-эстафеты “Слова, першае ў жыцці...”.

Завершыцца форум канцэртнай праграмай (з 15.00 да 17.00).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.